Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 15

1 Тады прыходзяць да ІІсуса Іерусалімскія кніжнікі і фарысеі
і кажуць:

2 навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў?
бо не ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.

3 А Ён сказаў ім у адказ:
навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага?

4 Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці;
і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, смерцю няхай памрэ.

5 А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці:
"дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся",

6 той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю;
такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага.

7 Крывадушнікі!
добра прарочыў пра вас Ісаія, кажучы:

8 "Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком;
а сэрца іх далёка адлягае ад Мяне;

9 але марна шануюць Мяне,
навучаючы вучэнням, запаведзям чалавечым".

10 І паклікаўшы люд,
сказаў яму: слухайце і разумейце:

11 не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека;
а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека.

12 Тады вучні Яго, прыступіўшы, сказалі Яму:
ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, спакусіліся?

13 А Ён сказаў у адказ: усякая расліна,
якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў,
выкараніцца;

14 пакіньце іх:
яны — сляпыя павадыры сляпых;
а калі сляпы сляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць.

15 А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.

16 Іісус сказаў: няўжо і вы яшчэ не маеце разумення?

17 ці яшчэ не разумееце,
што ўсё, што ўваходзіць у вусны,
праходзіць у чэрава і вывяргаецца прэч?

18 а што выходзіць з вуснаў — з сэрца выходзіць;
і гэта апаганьвае чалавека;

19 бо з сэрца выходзяць ліхія помыслы,
забойствы, пралюбадзействы, распуста,
крадзяжы, ілжывыя сведчанні, знявагі:

20 гэта апаганьвае чалавека;
а есці няўмытымі рукамі — не апаганьвае чалавека.

21 І выйшаўшы адтуль, адышоў Іісус у межы Тырскія і Сідонскія.

22 І вось, жанчына Хананеянка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму:
памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў,
дачку маю цяжка мучыць дэман.

23 Але Ён не адказаў ёй ні слова.
І вучні Яго, прыступіўшы, прасілі Яго,
кажучы: адпусці яе, бо крычыць за намі.

24 А Ён сказаў у адказ:
Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага.

25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы:
Госпадзе! памажы мне.

26 А Ён сказаў у адказ:
нядобра - узяць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам.

27 Яна ж сказала: так, Госпадзе!
але і шчаняты ядуць крошкі,
якія падаюць са стала гаспадароў іх.

28 Тады Іісус сказаў ёй у адказ:
о жанчына! вялікая вера твая;
няхай станецца табе, як ты хочаш.
І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну.

29 Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Іісус да мора Галілейскага
і, узышоўшы на гару, сеў там.

30 І прыступіла да Яго мноства людзей,
маючы з сабою кульгавых, сляпых, нямых, знявечаных і іншых многіх,
і паклалі іх да ног Іісусавых;
і Ён ацаліў іх;

31 так што людзі здзіўляліся,
бачачы, як нямыя гавораць,
знявечаныя здаравеюць,
кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць;
і праслаўлялі Бога Ізраілевага.

32 А Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх,
сказаў ім: шкада Мне людзей,
бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне,
і няма чаго ім есці;
і адпусціць іх няеўшых не хачу,
каб не аслаблі ў дарозе.

33 І кажуць Яму вучні Яго:
адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў,
каб накарміць столькі людзей?

34 І кажа ім Іісус: колькі ў вас хлябоў?
А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак.

35 І загадаў людзям узлегчы на зямлю.

36 I, узяўшы сем хлябоў і рыбы,
узнёс падзяку,
пераламаў і даў вучням Сваім,
а вучні — людзям.

37 І елі ўсе, і наеліся;
і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных;

38 А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек,
акрамя жанчын і дзяцей.

39 І адпусціўшы народ, Ён увайшоў у лодку
і прыбыў у межы Магдалінскія.