Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 14

1 Потым падышлі да Яго кніжнікі і фарысеі з Ерузаліма, кажучы:

2 "Чаму вучні Твае пераступаюць звычаі старэйшых? Бо яны не мыюць рук сваіх, калі ядуць хлеб".

3 А Ён, адказваючы, гаворыць ім: "Чаму і вы пераступаеце прыказанні Божыя дзеля вашай традыцыі? Бо Бог сказаў:

4 "Шануй бацьку свайго і маці сваю", і таксама: "Хто зняважыць бацьку або маці - хай будзе смерцю пакараны".

5 Вы ж кажаце: "Той, хто скажа бацьку або маці: дар [Богу] ёсць тое, у чым табе ад мяне была б карысць,

6 той можа не шанаваць бацькі свайго". Так скасавалі вы слова Божае дзеля вашай традыцыі.

7 Крывадушнікі! Добра пра вас праракаваў Ісая, кажучы:

8 "Гэты народ [набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і] шануе Мяне языком, але сэрца іх далёка ад Мяне;

9 ды дарэмна ўшаноўваюць Мяне, выкладаючы вучэнні і прыказанні людскія".

10 І, склікаўшы людзей да Сябе, казаў ім: "Слухайце і разумейце:

11 не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека, але тое, што з вуснаў выходзіць, тое апаганьвае чалавека".

12 Тады падышлі вучні Яго і кажуць Яму: "Ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы гэтае слова, пачалі блюзніць?"

13 А Ён, адказаваючы, гаворыць ім: "Усякая расліна, якой не пасадзіў Айцец Мой нябесны, выкарчавана будзе.

14 Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму".

15 А Пётра, адказваючы, сказаў Яму: "Растлумач нам гэтую прыпавесць".

16 А Ён сказаў: "І вы таксама яшчэ без розуму?

17 Не разумееце, што ўсё, што ў вусны ўваходзіць, ідзе ў чэрава і выкідваецца вонкі?

18 А што з вуснаў выходзіць, паходзіць ад сэрца, і гэта апаганьвае чалавека.

19 Бо з сэрца паходзяць благія думкі, забойства, чужаложства, распуста, рабункі, фальшывыя сведчанні, блюзнерствы.

20 Гэта тое, што апаганьвае чалавека. А есці нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека".

21 І, выйшаўшы адтуль, Ісус накіраваўся ў межы Тыра і Сідона.

22 І вось, жанчына Хананейка, выйшаўшы з тых мясцін, крычала Ісусу, кажучы: "Злітуйся нада мной, Госпадзе, Сыне Давіда! Дачка мая моцна ад дэмана пакутуе".

23 А Ён не адказаў ёй ані слова. Вучні ж Яго, падышоўшы, прасілі Яго, кажучы: "Адпусці яе, бо яна крычыць нам услед".

24 Але Ён, адказваючы, гаворыць: "Пасланы Я толькі да авец, якія пакінулі дом Ізраэля".

25 А яна падышла і пакланілася Яму, кажучы: "Госпадзе, дапамажы мне!"

26 Ён, адказваючы, гаворыць: "Не добра забіраць хлеб ад дзяцей і кідаць шчанятам".

27 А яна сказала: "Так, Госпадзе, але і шчаняты ядуць ад крошак, якія падаюць са стала гаспадароў іх".

28 Тады, адказваючы, Ісус гаворыць ёй: "О жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца табе, як ты хочаш". І ў тую ж гадзіну дачка яе была аздароўлена.

29 І, калі выйшаў адтуль Ісус, прыйшоў Ён на бераг мора Галілейскага, і, узышоўшы на гару, сядзеў там.

30 І падышлі да Яго шматлікія натоўпы, маючы з сабой кульгавых, сляпых, нямоглых, нямых ды многа іншых, і клалі іх да ног Яго, і Ён аздаравіў іх,

31 так што людзі дзівіліся, бачачы, што нямыя гавораць, нямоглыя аздараўляюцца, і кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць. І ўслаўлялі Бога Ізраэля.

32 Ісус жа, паклікаўшы вучняў Сваіх, казаў: "Шкада мне людзей, бо ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне і не маюць чаго есці. А Я не хачу адправіць іх галодных, каб не аслабелі ў дарозе".

33 І кажуць Яму вучні: "Адкуль у нас у пустыні столькі хлеба, каб накарміць гэткі натоўп?"

34 І гаворыць ім Ісус: "Колькі маеце хлябоў?" Яны ж сказалі: "Сем, і крыху рыбы".

35 І загадаў Ісус людзям узлегчы на зямлі.

36 І, узяўшы сем хлябоў і рыбы і падзяку складаючы, разламаў і даў вучням Сваім, а вучні людзям.

37 І елі ўсе, і наеліся. А таго, што засталося з кавалкаў, назбіралі сем поўных кашоў.

38 А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, апрача дзяцей і жанчын.

39 І, адпусціўшы людзей, Ён увайшоў у лодку і прыплыў у край Магеданскі.