НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 14

1 У тым часе тэтрах Гірад пачуў ведамкі празь Ісуса.

2 I сказаў служцом сваім: „Гэта Яан Хрысьціцель; ён ускрэс ізь мертвых і затым магучыя ўчынкі дзеюцца Ім.

3 Бо Гірад няў Яана, зьвязаў яго й пасадзіў у вязьніцу за Гіродыяду, жонку Піліпаву, брата свайго;

4 Бо Яан казаў яму: „Ня маеш права ты мець яе“.

5 I хацеў забіць яго, але баяўся гурбы, бо мелі яго за прароку.

6 На ўгодкі радзінаў Гірадавых, дачка Гіродыяды скакала сярод іх і ўпадабаў яе Гірад.

7 Затым ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна папросе.

8 А яна, падвучаная маткаю сваёй, сказала: „Дай імне тут на талерцы галаву Яана Хрысьціцеля“.

9 I засмуціўся кароль; але, дзеля прысягі і ўзьляжачых ізь ім, расказаў ёй даць.

10 I паслаў, і сьцялі галаву Яана ў вязьніцы,

11 I прынесьлі галаву ягоную на талерцы, і далі дзеўцы, а яна занесла яе маці сваёй.

12 Вучанікі ж ягоныя, прыступіўшы, ўзялі цела і пахавалі яго; і пайшлі, наказалі Ісусу.

13 Ісус, пачуўшы, адплыў стуль стругам адзін на пустыннае месца; а груды, пачуўшы праз гэта, пайшлі за Ім ізь мест пехатой.

14 I, вышаўшы, Ісус абачыў чысьлены груд людзёў, і зжаліўся над імі, і ўздаравіў хворых іхных.

15 А як настаў вечар, прыступіліся да Яго вучанікі Ягоныя, кажучы: „Пустыня тутака, дый час ужо позны, адпусьці груды, каб яны пайшлі да сёлаў і купілі сабе ежы“.

16 Але Ісус сказаў ім: „Ня надабе ім ісьці; вы дайце ім есьці“.

17 Яны ж кажуць Яму: „Мы ня маем нічога, апрача пяцёх букаткаў і дзьвюх рыбаў“.

18 Ён сказаў: „Прынясіце іх Імне сюды“.

19 і расказаў грудом сесьці на траву, і, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуў на неба, дабраславіў і, паламіўшы, даў букаткі вучанікам, а вучанікі — грудом.

20 I елі ўсі, і пад'елі; і набралі засталых кавалкаў двананцаць кашоў поўных.

21 А тых, што елі, было каля пяцёх тысячаў чалавекаў, апрача жанок а дзяцей.

22 I зараз прысіліў Ісус вучанікаў сваіх увыйсьці ў струг і пераплысьці ўперад за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьце груды.

23 I адпусьціўшы груды, Ён узышоў на гару памаліцца на адзіноце; і ўвечары заставаўся там адзін.

24 А струг пасярод мора быў кіданы хвалямі, бо вецер быў праціўны.

25 Чацьвертае варты ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па мору.

26 I вучанікі, бачачы Яго йдучага па мору, спалохаліся й сказалі: „Гэта здань“; і із страху закрычэлі.

27 Але Ісус якга загукаў да іх, кажучы: „Асьмельцеся; гэта Я, не палохайцеся“.

28 I, адказуючы Яму, Пётра сказаў: „Спадару, калі гэта Ты, раскажы імне прайсьці да Цябе па вадзе“.

29 Ён сказаў: „Ідзі“. I, зышоўшы із струга, Пётра пайшоў па вадзе і падышоў да Ісуса;

30 Але, бачачы вялікі вецер, спалохаўся і, пачаўшы тапіцца закрычэў, кажучы: „Спадару! ратуй мяне“.

31 Ісус якга выцягнуў руку, ухапіў яго й кажа яму: „Малаверны, чаму ты суміўся?“

32 I як увыйшлі яны ў струг, вецер сьціх.

33 Былыя ў струзе падышлі, пакланіліся Яму й сказалі: „Запраўды Ты Сын Божы“.

34 I, пераплыўшы, прыбылі да зямлі Ґенісарэцкае.

35 I як людзі таго месца добра пазналі Яго, яны паслалі да ўсяе зямлі навокал, і прынесьлі да Яго ўсіх хворых,

36 I прасілі Яго, каб толькі даткнуцца да кутаса адзецьця Ягонага; і тыя, што даткнуліся, былі сусім уздароўлены.