Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 14

1 У той час Ірад тэтрарх
пачуў погалас пра Іісуса,

2 і сказаў служкам сваім: гэта Іаан Хрысціцель;
ён паўстаў з мёртвых,
і таму цуды ўчыняюцца ім.

3 Бо Ірад, узяўшы Іаана,
звязаў яго і пасадзіў у цямніцу
з-за Ірадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго;

4 таму што Іаан казаў яму:
нельга табе мець яе.

5 І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу,
бо яго ўважалі за прарока.

6 А ў дзень народзін Ірада,
скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду;

7 таму ён пад прысягаю абяцаў ёй
даць, чаго толькі яна ні папросіць.

8 А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала:
дай мне тут на місе галаву Іаана Хрысціцеля.

9 І засмуціўся цар;
але дзеля прысягі і тых, што ўзляжалі з ім, загадаў даць ёй,

10 і паслаў адцяць Іаану галаву ў цямніцы.

11 І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне;
а яна занесла маці сваёй.

12 А вучні яго, прыйшоўшы,
узялі яго цела і пахавалі яго;
і пайшлі, абвясцілі Іісусу.

13 І пачуўшы,
адплыў Іісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін;
а люд, пачуўшы пра тое,
пайшоў за Ім з гарадоў пяшком.

14 І выйшаўшы, Іісус убачыў мноства людзей
і пашкадаваў іх,
і ацаліў хворых іх.

15 Калі ж звечарэла,
прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі:
пустэльная тут мясціна, і час ужо позні;
адпусці людзей,
каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе.

16 Але Іісус сказаў ім: не трэба ім ісці;
вы дайце ім есці.

17 Яны ж кажуць Яму:
у нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбіны.

18 Ён сказаў: прынясіце іх Мне сюды.

19 І загадаў народу ўзлегчы на траву
і, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны,
узвёў вочы ў неба, благаславіў,
разламаў і даў хлябы вучням,
а вучні — народу.

20 І елі ўсе, і насыціліся;
і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных;

21 а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек,
апроч жанчын і дзяцей.

22 І адразу
прымусіў Іісус вучняў Сваіх увайсці ў лодку
і выправіцца раней за Яго на той бок,
пакуль Ён адпусціць людзей.

23 І адпусціўшы людзей,
Ён узышоў на гару сам-насам памаліцца;
і калі звечарэла, заставаўся там адзін.

24 А лодка была ўжо на сярэдзіне мора,
і яе біла хвалямі,
бо вецер быў супраціўны.

25 А ў чацвёртую варту ночы
пайшоў да іх Іісус, ідучы па моры.

26 І вучні, убачыўшы Яго, што ішоў Ён па моры,
сумеліся і казалі: гэта прывід;
і ад страху закрычалі.

27 Але Іісус адразу загаварыў з імі
і сказаў: узбадзёрцеся;
гэта Я, не бойцеся.

28 Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе!
калі гэта Ты, загадай мне прыйсці да Цябе па вадзе.

29 А Ён сказаў: ідзі.
І выйшаўшы з лодкі, Пётр пайшоў па вадзе,
каб падысці да Іісуса;

30 але, бачачы моцны вецер, спалохаўся
і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзе! уратуй мяне.

31 Іісус адразу, працягнуўшы руку, падтрымаў яго
і кажа яму: малаверны! навошта ты засумняваўся?

32 І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер аціх.

33 А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму
і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы.

34 І пераправіўшыся,
прыбылі ў зямлю Генісарэцкую.

35 І, пазнаўшы Яго, жыхары той мясціны
паслалі ва ўсё наваколле тое
і прынеслі да Яго ўсіх хворых,

36 і прасілі Яго,
каб толькі дакрануцца да краю адзення Яго;
і каторыя дакраналіся, ацаляліся.