Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 13

1 У той час пачуў тэтрарх Ірад погалас пра Ісуса.

2 Дык гаварыў ён слугам сваім: "Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і таму праз яго творацца цуды".

3 Бо Ірад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго.

4 Бо Ян казаў яму: "Нельга табе мець яе".

5 І ён хацеў забіць яго, але баяўся народа, бо лічылі яго прарокам.

6 Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду.

7 Дык пад прысягай ён абяцаў ёй даць, што толькі ад яго запатрабуе.

8 Яна, падвучаная маці сваёй, сказала яму: "Дай мне на блюдзе галаву Яна Хрысціцеля".

9 Цар засмуткаваў, але дзеля прысягі ды дзеля тых, што разам узлягалі, загадаў, каб далі.

10 І паслаў адсячы Яну галаву ў вязніцы.

11 Потым прынеслі яго галаву на блюдзе і далі дзяўчыне, а яна занесла яе маці сваёй.

12 А вучні яго, прыступіўшы, узялі цела і пахавалі яго і, прыйшоўшы, расказалі пра гэта Ісусу.

13 Калі Ісус пачуў пра гэта, Ён адплыў адтуль на лодцы ў пустыннае месца адзін. І, калі пачулі, многія людзі пайшлі за Ім следам пехатою з гарадоў.

14 І, выйшаўшы, убачыў вялікі натоўп, і пашкадаваў іх, і аздаравіў хворых іх.

15 Калі настаў вечар, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: "Месца тут пустыннае, і час ужо позні; адпусці людзей, каб, пайшоўшы ў селішчы, купілі сабе харчоў".

16 Ісус жа сказаў ім: "Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці".

17 Яны ж кажуць Яму: "Не маем мы тут нічога, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы".

18 Ён гаворыць: "Прынясіце Мне іх сюды".

19 І пасля таго, як загадаў людзям узлегчы на траву, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, зірнуў на неба, дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням хлябы, а вучні - людзям.

20 І елі ўсе і наеліся, а з астаткаў сабралі дванаццаць поўных кашоў.

21 Людзей жа, што елі, было каля пяці тысяч, апрача жанчын і дзяцей.

22 І адразу ж загадаў вучням сесці ў лодку і выправіцца раней за Яго праз мора, пакуль Ён адпусціць людзей.

23 І, адпусціўшы людзей, адзін узышоў на гару маліцца. А калі звечарэла, адзін там заставаўся.

24 А лодка ўжо адплыла на многа стадый ад зямлі, і кідалі яе хвалі, бо вецер быў супраціўны.

25 А чацвёртай начной варце прыйшоў Ён да іх, ідучы па моры.

26 А вучні, бачачы, што Ён ідзе па моры, напалохаліся, кажучы: "Гэта здань!" Ды ад страху закрычалі.

27 Дык адразу звярнуўся да іх Ісус, кажучы: "Супакойцеся, гэта Я; не палохайцеся".

28 Пётра ж сказаў Яму: "Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне прыйсці да Цябе па вадзе".

29 А Ён сказаў: "Ідзі!" Дык Пётра, выйшаўшы з лодкі, пайшоў па вадзе, і прыйшоў да Ісуса.

30 Але, адчуваючы раптоўны вецер, спалохаўся і, калі пачаў тануць, закрычаў, кажучы: "Госпадзе, ратуй мяне!"

31 А Ісус, працягнуўшы руку, зараз схапіў яго і гаворыць яму: "Малаверны, чаму зняверыўся?"

32 І, калі ўвайшлі ў лодку, сціх вецер.

33 А тыя, што былі ў лодцы, пакланіліся Яму, кажучы: "Сапраўды, Ты - Сын Божы".

34 І, калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Генезарэцкую.

35 І, калі даведаліся пра Яго людзі з таго месца, абвясцілі па ўсім тым наваколлі, і ўсе прынеслі да Яго немачных,

36 і прасілі Яго дакрануцца хоць да краю шаты Яго; і тыя, хто толькі дакранаўся, рабіліся здаровымі.