НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 13

1 I таго ж дня, вышаўшы з дому, Ісус сеў ля мора.

2 I зьберліся да Яго чысьленыя груды, так што Ён увыйшоў у струг і сеў, а ўвесь груд стаяў на беразе.

3 I гукаў ім шмат прыпавесьцьмі, кажучы: „Вось, вышаў сяўбіт сеяць;

4 I як ён сеяў, адныя палі край дарогі, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх;

5 А другія палі на месцы камяністыя, ідзе ня шмат было зямлі, і неўзабаве абышлі, бо зямля была няглыбокая;

6 Як жа ўзышло сонца, зьвялі і, ня маючы карэньня, ссохлі;

7 А іншыя палі ў церне, і вырасла церне, і заглушыла іх;

8 Але іншыя палі ў добрую зямлю й далі плод: адно сто разоў, другое шасьцьдзясят, іншае трыццаць.

9 Хто мае вушы, няхай слухае!“

10 I, прыступіўшы, вучанікі сказалі Яму: „Чаму гукаеш ім прыпавесьцьмі?“.

11 Ён, адказуючы, сказаў: „Бо вам дана ведаць тайны гаспадарства нябёснага, але ім ня было дана;

12 Бо хто мае, таму дасца, і ў яго будзе збытак; а хто ня мае, у таго будзе нават аднята й тое, што мае.

13 Затым кажу ім прыпавесьцьмі, што яны, гледзячы, ня бачаць, і, слухаючы, ня чуюць ані разумеюць.

14 I споўніцца на іх прароцтва Ісаі, што кажа: ‘Прыслухаючыся, будзеце слухаць, і не зразумееце; і прыглядаючыся, глядзець будзеце, і не зацеміце;

15 Бо абрасло тукам сэрца люду гэтага, і вушамі яны ледзь чуюць, і вочы свае яны зачынілі, каб не абачыць ачыма, і вушамі не пачуць, і сэрцам не зразумець, і не навярнуцца, каб Я не ўздаравіў іх’.

16 Вашы ж вочы шчасьлівыя, бо бачаць, і вушы вашы, бо чуюць;

17 Бо запраўды кажу вам, што шмат прарокаў а справядлівых жадала бачыць тое, што вы аглядаеце, і не абачылі, і чуць тое, што вы чуеце, і не пачулі.

18 „Вы ж услухайцеся ў прыпавесьць празь сяўбіта.

19 Да кажнага, хто чуе слова праз гаспадарства і не разумее, прыходзе злы й хапае пасеянае ў сэрцу ягоным: гэта пасеянае край дарогі.

20 А пасеянае на скалістых месцах — гэта тый, хто чуе слова і неўзабаве з радасьцяй прыймае яго;

21 Але ня мае караня ў сабе і часны, а як настаець уціск альбо перасьледаваньне за слова, неўзабаве спатыкаецца.

22 А пасеянае ў церню — гэта, хто чуе слова, але клопат гэтага веку й спадман багацьця глуша слова, і яно робіцца бясплодным.

23 Пасеянае ж у добрую зямлю — гэта, хто чуе слова й разумее, гэты родзе плод і даець: хто сто, хто шасьцьдзясят, хто трыццаць“.

24 Другую прыпавесьць прывёў Ён ім, кажучы: „Падобнае гаспадарства нябёснае да чалавека, што пасеяў добрую сяўбу на полю сваім;

25 Але, як людзі спалі, прышоў непрыяцель ягоны, і насеяў кукелю памеж пшонкі, і адышоў.

26 Як жа збожжа абышло й наліло й дало плод, тады выявіўся й кукель.

27 I, прышоўшы, чаляднікі гаспадаровы сказалі яму: ‘Спадару, ці ня добрую сяўбу пасеяў ты на полю сваім? скуль жа ў ім кукель?’

28 Ён сказаў ім: ‘Непрыяцель зрабіў гэта’. Чаляднікі ж яму кажуць: ‘Ці хочаш, каб мы пайшлі й выпалалі?’

29 Але ён кажа: ‘Не, каб, вырываючы кукель, вы ня вырвалі зь ім разам і пшонкі.

30 Пакіньце расьці абое да жніва, і ў жніво я скажу жнеям: вырвіце ўперад кукель і зьвяжыце ў вязанкі, каб спаліць іх; а пшонку зьбярэце на ток мой’“.

31 Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: „Падобнае гаспадарства нябёснае да зярняці гарчычнага, каторае чалавек узяў пасеяў на полю сваім.

32 Яно запраўды найменшае за ўсю сяўбу, але, як вырасьце, яно найбольшае сярод зельля і стаецца дзервам, так што птушкі нябёсныя прылятаюць і віюць гнезды ў гольлю яго“.

33 Іншую прыпавесьць сказаў Ён ім: „Падобнае гаспадарства нябеснае да рашчыны, каторую, узяўшы, жонка замясіла ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе“.

34 Усе гэта Ісус гукаў грудом прыпавесьцямі, а без прыпавесьці ня гукаў ім;

35 Каб спаўнілася сказанае прарокам, што кажа: „Адчыню прыпавесьцьмі вусны Свае; вымаўлю схаванае ад закладзінаў сьвету“.

36 Тады, адаслаўшы груды, Ісус, увыйшоў у дом. I прыступілі да Яго вучанікі Ягоныя, кажучы: „Зьясьні нам прыпавесьць праз палявы кукель“.

37 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Сяўбіт добрае сяўбы ё Сын Людзкі;

38 Поле ё сьвет; добрая сяўба, гэта — сынове гаспадарства, а кукель — сынове злога;

39 Непрыяцель, што пасеяў яго, ё д'ябал; жніво ё канчатак веку, а жнеі — ангілы.

40 Затым, як вырываюць кукель і паляць цяплом, так будзе пры канчатку гэтага веку:

41 Пашлець Сын Людзкі ангілаў Сваіх, і зьбяруць із гаспадарства Ягонага ўсі спадманы і робячых бяспраўе,

42 I ўкінуць іх у печ агняную; там будзе плач а скрыгот зубамі.

43 Тады справядлівыя будуць зьзяць, як сонца, у гаспадарстве Айца свайго. Хто мае вушы, няхай слухае!

44 „Падобнае гаспадарства нябёснае да скарбу, схаванага на полю. каторы, знайшоўшы, людзіна тое, і з радасьці зь яго йдзець і прадаець усе, што мае, і купляе поле тое.

45 „Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да купца, што шукае харошых пэрлаў,

46 Каторы, знайшоўшы адну дарагую пэрлу, адыйшоўшы, прадаў усе, што меў, і купіў яе.

47 „Яшчэ падобнае гаспадарства нябёснае да неваду, закіненага ў мора, што захапляе ўсячыну,

48 Каторы, як напаўніўся, выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрую зьберлі ў судзьдзе, а благую выкінулі вон.

49 Гэтак будзе пры канчатку веку: пойдуць ангілы, і вылучаць благіх з пасярод справядлівых,

50 I ўкінуць іх у печ агняную: там будзе плач а скрыгот зубамі“.

51 I папытаўся ў іх Ісус: „Ці зразумелі вы ўсе гэта?“ Яны адказалі Яму: „Але, Спадару!“

52 Ён жа сказаў ім: „Затым кажны кніжнік, навучаны гаспадарства нябёснага, падобны да дамовага гаспадара, што выносе із скарбніцы свае новае й старое“.

53 I сталася, як скончыў Ісус прыпавесьці гэтыя, Ён пайшоў стуль.

54 I, прыйшоўшы да краіны Свае, вучыў іх у бажніцы іхнай, так што зумяваліся яны й казалі: „Скуль у Яго мудрасьць гэтая й магучыя ўчынкі?

55 Ці ня Ён сын цесьлі? Ці ня Маці Ягоная завецца Марыя, і браты Ягоныя Якаў, Язэп, Сымон а Юда?

56 I сёстры Ягоныя ці ня ўсі з намі? У Яго ж скуль усе гэта?“.

57 I мелі спаткненьні з прычыны Яго. Ісус жа сказаў ім: „Няма прарокі бязь сьці, хіба адно ў краю сваім а ў доме сваім“.

58 I ня зьдзеяў там шмат магучых учынкаў з прычыны няверы іхнае.