НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 12

1 У тым часе праходзіў Ісус у сыботу памеж збожжа; вучанікі Ягоныя запраглі і пачалі каласаваць а есьці.

2 Але фарысэі, згледзіўшы, сказалі Яму: „Гля, вучанікі Твае робяць, чаго не дазволена рабіць у сыботу“.

3 Ён жа сказаў ім: „Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як запрагнуў сам і бытыя зь ім?

4 Як ён увыйшоў у дом Божы і еў хлябы Віду, каторыя не дазволена было есьці ані яму, ані былым ізь ім, а толькі адным сьвятаром?

5 Або ці ня чыталі вы ў законе, што ў сыботы сьвятарове будзеняць сыботу, адылі бязьвінныя?

6 Але кажу вам, што тут Тый, што вялікшы за сьвятыню.

7 Калі б вы ведалі, што знача: ‘міласэрдзя хачу, а не аброку’, то ня судзілі б бязьвінных;

8 Бо Сын Людзкі ё спадаром і сыботы“.

9 I, адыйшоўшы стуль, увыйшоў Ён у бажніцу іхную.

10 I вось, чалавек із сухою рукою. I папыталіся ў Яго, каб абвінаваць Яго: „Ці дазволена ўздараўляць у сыботы?“

11 Ён жа сказаў ім: „Хто з вас, маючы адну авечку, калі яна ўвалілася ў яму, не дасягне яе й ня выцягне?

12 Колькі ж лепшы чалавек за авечку! Дык у сыботы дазволена рабіць дабро.

13 Тады кажа чалавеку таму: „Выцягні руку сваю“; I ён выцягнуў: і стала яна здаровая, як і другая.

14 Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго.

15 Але Ісус, даведаўшыся, здаліўся стуль. I пайшлі за Ім чысьленыя груды, і Ён уздаравіў іх усіх.

16 I забараніў ім азнаймляць празь Яго,

17 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа:

18 „Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам;

19 Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага;

20 Трысьціны наломленае не даломе і лёну тлеючага ня згасе, пакуль не давядзець суду да перамогі;

21 I на імя Ягонае спадзявацца будуць народы“.

22 Тады прывялі да Яго апанаванага нячысьцікам нявіснога й немага; і ўздаравіў яго, так што нявісны й немы пачаў гукаць і бачыць.

23 I зумеўся ўвесь груд, і гукаў: „Ці ня гэта Сын Давідаў?“

24 Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: „Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў“.

25 Але Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзяліўшыся само супроці сябе, спусьцее; і кажнае места альбо дом, падзяліўшыся сам супроці сябе, ня ўстое.

26 I калі шайтан шайтана выганяе, то ён падзяліўшыся сам супроці сябе: як жа ўстое гаспадарства ягонае?

27 I калі Я вельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вышыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі.

28 Калі ж Я духам Божым выганяю нячысьцікаў, тады дайшло да вас гаспадарства Божае.

29 „Або, як можа хто ўвыйсьці ў дом дужасіла і паграбіць рэчы ягоныя, калі пярвей ня зьвяжа дужасіла? і тады паграбе дом ягоны.

30 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае з Імною, тый раськідае.

31 Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём.

32 Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым.

33 „Або прызнайце дзерва за добрае і плод яго за добры; або прызнайце дзерва за папсаванае і плод яго за папсаваны; бо пазнаюць дзерва з плоду.

34 Родзе гадавы! як вы можаце гукаць добрае, будучы благімі? Бо ад паўніні сэрца гукаюць вусны.

35 Добрая людзіна з добрага скарбу выносе добрае; а благая людзіна з благога скарбу выносе благое.

36 Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны;

37 Бо із словаў сваіх аправішся і із словаў сваіх будзеш засуджаны“.

38 Тады некатрыя з кніжнікаў а фарысэяў адказалі, кажучы: „Вучыцелю! хочам ад Цябе пазнаку бачыць“.

39 Але Ён, адказуючы, кажа ім: „Род благі а чужаложны шукае пазнакі, і пазнака ня дасца яму, апрача пазнакі Ёны прарокі;

40 Бо як Ёна быў у бруху кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Людзкі будзе ў сэрцу зямлі тры дні і тры ночы.

41 Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад казані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну.

42 Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона.

43 „Калі нячысты дух выйдзе зь людзіны, то ходзе па бязводных месцах, шукаючы супачынку, і не знаходзе;

44 Тады кажа: ‘Зьвярнуся да дому свайго, скуль я вышаў’; і, прышоўшы, знаходзе незанятым, замеценым а прыбраным;

45 Тады йдзець і бярэць із сабою сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе, і, увыйшоўшы, жывуць там; і бывае людзіне тэй апошняе горшае за першае. Гэтак будзе і з гэтым родам благім“.

46 Вось, як Ён яшчэ гукаў да грудоў, Маці а браты ягоныя стаялі вонках, шукаючы гутарыць ізь Ім.

47 I хтось сказаў Яму: „Вось, Маці Твая а браты Твае стаяць вонках, шукаючы гутарыць із Табою“.

48 Ён жа адказаў таму, хто казаў Яму: „Хто маці Мая? і хто браты Мае?“

49 I, паказаўшы рукою Сваёй на вучанікаў Сваіх, сказаў: „Во маці Мая а браты Мае;

50 Бо хто будзе паўніць волю Айца Майго Нябёснага, тый Імне брат а сястра а маці“.