Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 12

1 Тым часам праходзіў Іісус у суботу пасевамі,
а вучні Яго згаладаліся
і пачалі зрываць каласы і есці.

2 Фарысеі, убачыўшы гэта, сказалі Яму:
вось, вучні Твае робяць тое, што не дазволена рабіць у суботу.

3 А Ён сказаў ім: хіба вы не чыталі,
што зрабіў Давід, калі згаладаўся сам і тыя, што былі з ім?

4 Як ён увайшоў у дом Божы
і еў хлябы выстаўлення,
якіх нельга было есці ні яму, ні тым, што з ім былі,
а толькі адным святарам?

5 Альбо ці не чыталі вы ў законе,
што ў суботы святары ў храме парушаюць суботу,
аднак не вінаватыя?

6 Але кажу вам, што тут нешта большае за храм;

7 калі б ведалі вы, што азначае:
"міласці хачу, а не ахвяры",
не асудзілі б невінаватых;

8 бо Сын Чалавечы ёсць Гаспадар і суботы.

9 І перайшоўшы адтуль, увайшоў Ён у сінагогу іхнюю.

10 І вось там быў чалавек з сухою рукою.
І спыталіся ў Яго: ці можна ацаляць у суботы?
каб звінаваціць Яго.

11 А Ён сказаў ім:
ці ёсць сярод вас такі чалавек, што маючы адну авечку,
калі яна ў суботу ўпадзе ў яму,
не возьме і не выцягне яе?

12 Наколькі ж чалавек лепшы за авечку!
Таму можна ў суботы дабро рабіць.

13 Тады кажа чалавеку таму: працягні руку тваю.
І той працягнуў;
і стала яна здаровай, як другая.

14 А фарысеі выйшлі і раду мелі супраць Яго,
як бы загубіць Яго.
Але Іісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль.

15 І пайшло за Ім следам багата людзей,
і Ён ацаліў іх усіх.

16 і забараніў ім расказваць пра Яго:

17 каб збылося сказанае праз прарока Ісаію,
які кажа:

18 "Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў;
Любасны Мой, Якога ўпадабала душа Мая.
Ускладу Дух Мой на Яго
і Ён суд народам абвесціць

19 не запярэчыць, ні залямантуе,
і не пачуе ніхто на вуліцах голасу Яго;

20 трысціны надламанай не пераломіць,
і кнота, які тлее, не патушыць,
пакуль не давядзе суд да перамогі;

21 і на імя Яго будуць спадзявацца народы"

22 Тады прывялі да Яго апанаванага дэманам
сляпога і нямога;
і ацаліў яго,
так што сляпы і нямы пачаў гаварыць і бачыць.

23 І здзіўляўся ўвесь люд і казаў:
ці не гэта Хрыстос, Сын Давідаў?

24 А фарысеі, пачуўшы гэта, сказалі:
Ён выганяе дэманаў няйначай, як сілаю вельзевула,
князя дэманскага.

25 Але Іісус, ведаючы помыслы іх, сказаў ім:
усякае царства, якое раздзялілася самое ў сабе, запусцее;
і ўсякі горад альбо дом, які раздзяліўся сам у сабе, не ўстаіць.

26 І калі сатана сатану выганяе,
дык ён раздзяліўся сам у сабе,
як жа ўстаіць царства ягонае?

27 І калі Я вельзевулам выганяю дэманаў,
дык сыны вашыя кім выганяюць?
Таму яны вам суддзямі будуць.

28 Калі ж Я Духам Божым выганяю дэманаў,
то дайшло да вас Царства Божае.

29 Альбо, як можа хто ўвайсці ў дом дужага
і рэчы яго зрабаваць,
калі спярша не звяжа дужага
і тады дом яго зрабуе?

30 Хто не са Мною, той супраць Мяне;
і хто не збірае са Мною, той раскідае.

31 Таму кажу вам:
усякі грэх і блюзнерства даруюцца людзям;
а супраць Духа блюзнерства не даруецца людзям;

32 калі хто скажа слова на Сына Чалавечага, даруецца яму;
а калі хто скажа на Духа Святога,
не даруецца яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.

33 Альбо прызнайце дрэва добрым і плод яго добрым;
альбо прызнайце дрэва кепскім і плод яго кепскім,
бо па плодзе дрэва пазнаецца.

34 Адроддзе яхідніна
як вы можаце добрае казаць, калі вы ліхія?
Бо ад лішніцы сэрца вусны маўляюць.

35 Добры чалавек з добрай скарбніцы выносіць добрае;
а ліхі чалавек з ліхой скарбніцы выносіць ліхое.

36 Кажу ж вам,
што за кожнае марнае слова, якое вымавяць людзі,
дадуць яны адказ у дзень судны:

37 бо паводле слоў сваіх апраўдаешся,
і паводле слоў сваіх асудзішся.

38 Тады адказалі некаторыя кніжнікі і фарысеі, кажучы:
Настаўнік! хочам ад Цябе знаменне ўбачыць.

39 Ён ім сказаў у адказ:
род ліхі і пералюбны знамення шукае;
і знаменне не будзе дадзена яму,
акрамя знамення Іоны прарока;

40 бо як Іона быў у чэраве ў кіта тры дні і тры ночы,
так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.

41 Ніневіцяне ўстануць на судзе з родам гэтым
і асудзяць яго,
бо яны пакаяліся ад пропаведзі Іонавай;
і вось, тут больш за Іону.

42 Царыца поўдня ўстане на судзе з родам гэтым
і асудзіць яго,
бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасці Саламонавай,
і вось, тут большае за Саламона.

43 Калі нячысты дух выйдзе з чалавека,
то блукае па бязводных мясцінах, шукаючы спакою,
і не знаходзіць;

44 тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў.
І прыйшоўшы застае яго пустым,
падмеценым і прыбраным;

45 тады ідзе
і бярэ з сабою сем іншых духаў, люцейшых за сябе,
і, ўвайшоўшы, жывуць там;
і бывае апошняе для чалавека таго горшы за першае.
Так будзе і роду гэтаму ліхому.

46 Калі ж Ён яшчэ прамаўляў да людзей,
вось, Маці Яго і браты Яго стаялі на дварэ,
хочучы гаварыць з ім.

47 І нехта сказаў Яму:
вось Маці Твая і браты Твае на дварэ стаяць,
хочучы гаварыць з Табою.

48 Ён жа ў адказ таму, хто гаварыў Яму, сказаў:
хто маці Мая? і хто браты Мае?

49 І паказаўшы рукою Сваёю на вучняў Сваіх,
сказаў: вось маці Мая і браты Мае;

50 бо хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсць у нябёсах,
той Мне брат, і сястра, і маці.