Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 11

1 І сталася, калі закончыў Іісус настаўленні дванаццаці вучням Сваім,
перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у гарадах іх.

2 А Іаан, пачуўшы ў цямніцы пра дзеі Хрыстовы,
паслаў двух вучняў сваіх

3 сказаць Яму: ці Той Ты, Які павінен прыйсці,
ці чакаць нам другога?

4 І сказаў ім Іісус у адказ:
ідзіце, скажыце Іаану, што чуеце і бачыце:

5 сляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць,
пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць,
мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія дабравесцяць,

6 і блажэнны, хто не спакусіцца аба Мне.

7 Калі ж пайшлі яны,
Іісус пачаў гаварыць народу пра Іаана:
што глядзець хадзілі вы ў пустыню?
ці не трысціну, ветрам калыханую?

8 Што ж глядзець хадзілі вы?
ці не чалавека, убранага ў мяккае адзенне?
Але тыя, што носяць мяккае адзенне, жывуць у харомах царскіх.

9 Што ж глядзець хадзілі вы?
прарока?
Так, кажу вам,
і больш, чым прарока.

10 Бо ён той, пра якога напісана:
"вось, Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім,
які падрыхтуе шлях Твой перад Табою".

11 Праўду кажу вам:
сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Іаана Хрысціцеля;
але меншы ў Царстве Нябесным большы за яго.

12 Ад дзён жа Іаана Хрысціцеля да сёння
Царства Нябеснае дасягаецца сілаю,
і тыя, што сілу ўжываюць здабываюць яго;

13 бо ўсе прарокі і закон прадвясцілі да Іаана.

14 І калі хочаце прыняць,
ён ёсць Ілія, які мае прыйсці.

15 Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.

16 З кім параўнаю род гэты?
Падобны ён да дзяцей, якія сядзяць на рынку
і, аклікаючы адны другіх,

17 кажуць:
"мы ігралі вам на дудцы, а вы не танцавалі;
мы спявалі вам жалобнае, а вы не галасілі".

18 Бо прыйшоў Іаан, не есць, не п'е;
і кажуць: "у ім дэман".

19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есць і п'е;
і кажуць: "вось, чалавек, які любіць есці і віно піць,
прыяцель мытнікам і грэшніка".
І апраўдана мудрасць дзецьмі яе.

20 Тады пачаў Ён дакараць гарады,
у якіх найбольш праявіліся сілы Яго,
бо яны не пакаяліся.

21 Гора табе, Харазіне!
гора табе, Віфсаіда!
бо калі б у Тыры і Сідоне
явіліся сілы, яўленыя ў вас,
яны б даўно ўжо ў валасяніцы і ў попеле пакаяліся;

22 але кажу вам:
Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, чым вам.

23 І ты, Капернауме,
што да неба ўзвысіўся, да пекла будзеш нізрынуты;
бо калі б у Садоме явіліся сілы, яўленыя ў табе,
дык ён прастаяў бы па сённяшні дзень;

24 але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны,
чым табе.

25 Тым часам, далей прамаўляючы, Іісус сказаў:
слаўлю Цябе, Ойча,
Госпадзе неба і зямлі,
што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разумных
і адкрыў гэта дзецям.

26 Так, Ойча!
бо такое было Тваё ўпадабанне.

27 Усё Мне перададзена Айцом Маім,
і ніхто не ведае Сына, толькі Айцец;
і Айца не ведае ніхто, толькі Сын,
і каму Сын хоча адкрыць.

28 Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя,
і Я супакою вас;

29 вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне,
бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам;
і знойдзеце спакой душам вашым;

30 бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі.