Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 10

1 І сталася, калі скончыў Ісус навучаць дванаццаць вучняў Сваіх, Ён пайшоў адтуль далей, каб вучыць і прапаведаваць у гарадах іх.

2 Ян жа, калі пачуў у вязніцы аб дзеях Хрыста, паслаў [двух] вучняў сваіх

3 запытацца ў Ісуса: "Ты Той, Хто павінен прыйсці, ці другога чакаць?"

4 Адказваючы, сказаў ім Ісус: "Ідзіце і паведаміце Яну, што вы чулі і бачылі:

5 сляпыя бачаць, і кульгавыя ходзяць, і пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, і мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца добрая вестка,

6 і дабраслаўлёны, хто не згоршыцца з Мяне".

7 А калі тыя адышліся, пачаў Ісус гаварыць да людзей пра Яна: "Што вы выйшлі пабачыць у пустыню? Трысцё, што хістаецца ад ветру?

8 Дык што вы выйшлі пабачыць? Можа, чалавека, у мяккія шаты апранутага? Вось, тыя, што ў мяккія шаты апранаюцца, жывуць у дамах царскіх.

9 Дык каго вы выйшлі пабачыць? Прарока? Нават, кажу вам, і больш за прарока.

10 Бо ён ёсць той, пра каго было напісана: "Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які прыгатуе дарогу Тваю перад Табою".

11 Сапраўды кажу вам: не паўстаў сярод народжаных жанчынамі большы за Яна Хрысціцеля; але той, хто меншы ў Валадарстве Нябесным, большы за яго.

12 Ад дзён Яна Хрысціцеля аж да сёння Валадарства Нябеснае намаганнем здабываецца, і моцныя захопліваюць яго.

13 Бо ўсе прарокі і закон аж да Яна прадказалі;

14 і, калі хочаце прыняць, ён ёсць Ілля, які павінен прыйсці.

15 Хто мае вушы слухаць, хай слухае.

16 Да каго прыпадобню род гэты? Ён падобны да хлапчанят, што сядзяць на рынку і, гукаючы аднагодкаў, кажуць:

17 "Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, мы галасілі, а вы не плакалі".

18 Бо прыйшоў Ян, які не еў і не піў, і кажуць: "Ён дэманам апанаваны".

19 Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п'е, і кажуць: "Вось чалавек, абжора і п'яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў". І апраўдана мудрасць справамі сваімі".

20 Потым пачаў Ён дакараць гарады, у якіх адбылося найбольш цудаў Яго, што яны не ўзяліся за пакаяньне.

21 "Гора табе, Каразін! Гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сідоне адбыліся такія цуды, якія адбыліся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і попеле навярнуліся [да Госпада].

22 Дык вось кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў дзень суда, чым вам.

23 А ты, Кафарнаўм, што аж да неба ўзнёсся? Аж у пекла зрынешся! Бо каб такія цуды адбыліся ў Садоме, якія адбыліся ў табе, можа, застаўся б ён па сённяшні дзень.

24 Дык вось кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай у дзень суда, чым табе".

25 У той самы час, адказваючы, Ісус сказаў: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты прыхаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям.

26 Так, Ойча, бо такое было Тваё ўпадабанне.

27 Усё Мне дадзена Айцом Маім. Ды ніхто не ведае Сына, акрамя Айца, і ніхто не ведае Айца, акрамя Сына і каму Сын захоча адкрыць.

28 Ідзіце да Мяне ўсе, што працуеце і стаміліся пад цяжарам, і Я дадам вам сілы.

29 Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супачынак душам вашым.

30 Бо ярмо Маё салодкае, і цяжар Мой лёгкі".