НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 10

1 I пагукаўшы двананцацёх вучанікаў Сваіх, Ён даў ім моц над нячыстымі духамі, выганяць іх, і ўздараўляць усялякую хваробу і ўсялякае няўздоленьне.

2 Вось жа двананцацёх апосталаў імёны гэткія: першы Сымон, званы Пётрам, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зэведэяў а Яан, брат ягоны,

3 Піліп а Варфаламей, Хама а Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў а Леўвей, каторага мянушка была Хвадзей,

4 Сымон Каноянін а Юда Іскарыёт, што й ізрадзіў Яго.

5 Гэтых двананцацёх паслаў Ісус і расказаў ім, кажучы: „На дарогу да паган не хадзіце і да места Самарскага ня ўходзьце;

6 Але валей ідзіце да загінулых авец дому Ізраелявага.

7 I ходзячы, абяшчайце, кажучы: ‘Дабліжылася гаспадарства нябёснае’.

8 Хворых уздараўляйце, пракажаных ачышчайце, мертвых ускрышайце, нячысьцікаў выганяйце; дарма адзяржалі, дарма давайце.

9 Не бярыце із сабою ані золата, ані срэбла, ані медзі ў чарэслы свае,

10 Ані хатуля ў дарогу, ані дзьвюх сарочкаў, ані вобую, ані посаха, бо працавень варты еміны свае.

11 Да якога места альбо селішча ня ўвыйшлі б вы, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце.

12 А ўходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: ‘Супакой дому гэтаму’;

13 I калі дом будзе годны, то супакой ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе годны, то супакой ваш да вас зьвернецца.

14 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому альбо зь места таго, атрасіце пыл із ног сваіх.

15 Запраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай а Ґоморскай у дзень суду, чымся месту таму.

16 „Вось, я пасылаю вас, як авечкі сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як гады, і нявінныя, як галубы.

17 Сьцеражыцеся ж людзёў, бо яны будуць выдаваць вас радам і ў бажніцах сваіх будуць біць вас.

18 I павядуць вас да правадыроў а каралёў за Мяне, на сьветчаньне ім а паганам.

19 Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся, як або што казаць; бо ў тым часе дана будзе вам, што сказаць;

20 Бо ня вы будзеце гукаць, але Дух Айца вашага будзе гукаць у вас.

21 „I выдасьць брат брата на сьмерць, і айцец — дзяцё; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх.

22 I будуць усі ненавідзіць вас за імя Мае, але хто вытрывае да канца, спасецца.

23 „Калі ж вас будуць гнаць у вадным месьце, бяжыце да другога. Бо запраўды кажу вам: не пасьпееце абыйсьці местаў Ізраелявых, як прыйдзе Сын Людзкі.

24 Вучанік не пераходзе вучыцеля, ані слуга — гаспадара свайго.

25 Досыць вучаніку, каб ён быў, як вучыццель ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі ж гаспадара дому назвалі вельзэвулам, пагатове — хатніх ягоных.

26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б, і тайнага, праз што не даведаліся б.

27 Што кажу вам у цямноце, кажыце ў сьвятліні; і што чуеце на вуха, разгалашайце на стрэхах.

28 „I ня бойцеся забіваючых цела, а душы ня могучых забіць; а валей бойцеся таго, хто можа душу й цела загубіць у пекле.

29 Хіба двух вераб'ёў не прадаюць за пенязь, і ні водзін ізь іх ня зваліцца на зямлю бяз волі Айца вашага;

30 У вас жа й валасы на галаве ўсі палічаны;

31 Дык ня бойцеся ж, бо вы пераходзіце шмат вераб'ёў.

32 Дык кажнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю й Я перад Айцом Маім, што ў нябёсах;

33 А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся й Я перад Айцом Сваім, што ў нябёсах.

34 „Ня думайце, што Я прышоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прышоў Я прынесьці, але меч;

35 Бо Я прышоў пастанавіць чалавека супроці айца ягонага, і дачку супроці маткі ейнае, і нявестку супроці сьвякрыві ейнае.

36 I непрыяцелі людзіны хатнія яе.

37 Хто любе айца альбо маці балей за Мяне, ня годны Мяне; і хто любе сына альбо дачку балей за Мяне, ня годны Мяне.

38 I хто не бярэць крыжа свайго і ня йдзець за Імною, тый ня годны Мяне.

39 Хто знойдзе жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго.

40 Хто прыйме вас, прыймае Мяне; а хто прыймае Мяне, прыймае таго, хто паслаў Мяне.

41 Хто прыймае прароку ў імя прарокі, адзяржыць нагароду прароцкую; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, адзяржыць нагароду справядлівага.

42 I хто дасьць піць аднаму з малых гэтых коўню сьцюдзёнае вады ў імя вучаніка, запраўды кажу вам аніяк ня згубе нагароды свае“.