Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 10

1 І паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх,
Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх,
і ацаляць усякую хваробу і ўсякую немач.

2 А дванаццаці Апосталаў імёны вось такія:
першы Сіман, якога называюць Пятром,
і Андрэй, брат ягоны,
Іакаў Зевядзееў
і Іаан, брат яго.

3 Філіп і Варфаламей,
Фама і Матфей мытнік,
Іакаў Алфееў
і Леўвей, празваны Фадзеем,

4 Сіман Кананіт
і Іуда Іскарыёт, які і здрадзіў Яму.

5 Гэтых дванаццаць паслаў Іісус
і запавядаў ім, кажучы: на шлях язычнікаў не хадзіце
і ў горад Самаранскі не ўваходзьце;

6 а ідзіце найболей да пагіблых авечак дому Ізраілевага;

7 і ходзячы, прапаведуўце,
што наблізілася Царства Нябеснае;

8 хворых ацаляйце,
пракажоных ачышчайце,
мёртвых уваскрашайце,
дэманаў выганяйце;
задарам атрымалі, задарам давайце.

9 Не бярыце з сабою ні золата,
ні срэбра, ні медзі ў паясы свае,

10 ні торбы ў дарогу,
ні дзве вопраткі,
ні абутку,
ні посаха.
Бо хто працуе, той варты пракорму.

11 У які горад ці селішча вы ні ўвайшлі б,
даведайцеся, хто ў ім годны,
і там заставайцеся, пакуль не выйдзеце;

12 а ўваходзячы ў дом, вітайце яго,
кажучы: "мір дому гэтаму";

13 і калі дом будзе годны,
дык сыдзе мір ваш на яго;
калі ж не будзе годны,
дык мір ваш да вас вернецца.

14 А калі хто не прыме вас і не паслухаецца слоў вашых,
дык, выходзячы з дому, альбо з горада таго,
абтрасіце пыл з ног вашых;

15 праўду кажу вам:
лягчэй будзе зямлі Садомскай і Гаморскай у дзень судны,
чым гораду таму.

16 Вось, я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў:
дык вось, будзьце мудрыя, як змеі,
і простыя, як галубы.

17 Сцеражыцеся ж людзей:
бо яны аддаваць будуць вас на судзілішчы
і ў сінагогах сваіх біць будуць вас,

18 і павядуць вас да правіцеляў і да цароў за Мяне,
на сведчанне перад імі і язычнікамі.

19 Калі ж будуць выдаваць вас,
не турбуйцеся, як або што сказаць;
бо дадзена будзе вам у той час, што сказаць;

20 бо не вы будзеце гаварыць,
а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас.

21 І выдасць брат брата на смерть,
і бацька — дзіця;
і паўстануць дзеці на бацькоў
і заб'юць іх;

22 і будзеце зненавіджаныя ўсімі за імя Маё;
а хто вытрывае да канца, уратаваны будзе.

23 Калі ж будуць вас гнаць у адным горадзе, уцякайце ў другі,
Бо праўду кажу вам:
не паспееце абысці гарадоў Ізраілевых,
як прыйдзе Сын Чалавечы.

24 Вучань не вышэйшы за настаўніка,
і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго.

25 Даволі вучню, каб ён быў, як настаўнік ягоны,
і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны.
Калі гаспадара дома назвалі вельзевулам,
дык ці не тым болей дамашніх яго?

26 Дык вось, не бойцеся іх:
бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б,
і таемнага, што не было б уведана.

27 Што кажу вам у цемры, кажыце пры святле;
і што на вуха чуеце, прапаведуйце з дахаў.

28 І не бойцеся тых, што забіваюць цела,
але ж душы забіць не могуць;
а бойцеся болей таго,
хто можа і душу, і цела загубіць у геене.

29 Ці ж не два вараб’і прадаюцца за асарый?
І ніводны з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага;

30 а ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны;

31 дык не бойцеся: вы больш вартыя, чым мноства вераб’ёў.

32 Дык вось, кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі,
таго вызнаю і Я перад Айцом Маім, Які ёсць у нябёсах;

33 а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі,
ад таго адракуся і Я перад Айцом Маім, Які ёсць у нябёсах.

34 Не думайце, што Я прыйшоў прынесці мір на зямлю;
не мір прыйшоў Я прынесці, а меч;

35 бо Я прыйшоў падзяліць чалавека з бацькам ягоным,
і дачку з маці яе,
і нявестку са свякрухай яе.

36 І ворагі чалавеку — дамашнія яго.

37 Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, не варты Мяне;
і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, не варты Мяне;

38 і хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе следам за Мною,
той не варты Мяне.

39 Хто зберагае душу сваю, страціць яе;
а хто страціў душу сваю за Мяне, зберажэ яе.

40 Хто прымае вас, Мяне прымае;
а хто Мяне прымае, прымае Таго, Хто паслаў Мяне;

41 хто прымае прарока ў імя прарока,
узнагароду прарокаву атрымае;
і хто прымае праведніка ў імя праведніка,
узнагароду праведнікаву атрымае.

42 І хто напоіць аднаго з малых гэтых
толькі чашай халоднай вады
ў імя вучня,
праўду кажу вам, не страціць узнагароды сваёй.