НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 1

1 Сувой радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, сына Абрагамовага.

2 Абрагам нарадзіў Ісака; а Ісак нарадзіў Якава; а Якаў нарадзіў Юду а братоў ягоных;

3 А Юда нарадзіў Фарэса а Зару ад Тамары; а Фарэс нарадзіў Есрома; а Есром нарадзіў Арама;

4 А Арам нарадзіў Амінадава; а Амінадаў нарадзіў Наассона; а Наассон нарадзіў Салмона;

5 А Салмон нарадзіў Вооза ад Рахавы; а Вооз нарадзіў Овіда ад Руты; Овід жа нарадзіў Еса;

6 А Есэ нарадзіў караля Давіда; Давід жа нарадзіў Салямона ад Урыхі;

7 Салямон жа нарадзіў Ровоама; а Ровоам нарадзіў Аву; а Ава нарадзіў Асу;

8 А Аса нарадзіў Ясапата; а Ясапат нарадзіў Ёрама; а Ёрам нарадзіў Узю;

9 А Узя нарадзіў Ёфама; а Ёфам нарадзіў Агаза; а Агаз нарадзіў Гэзэку;

10 А Гэзэка нарадзіў Манаса; а Манас нарадзіў Амона; а Амон нарадзіў Ёсю;

11 А Ёся нарадзіў Ехоню а братоў ягоных, у часе калі былі выселены да Бабілёну.

12 А па бабілёнскім высяленьню Ехоня нарадзіў Шэалфіеля; Шэалфіель нарадзіў Зэрувавеля;

13 Зэрувавель нарадзіў Авуда; а Авуд нарадзіў Елякіма; а Елякім нарадзіў Азора;

14 А Азор нарадзіў Садока; а Садок нарадзіў Ахіма; а Ахім нарадзіў Елюда;

15 А Елюд нарадзіў Елеазара; а Елеазар нарадзіў Матфана; а Матфан нарадзіў Якава;

16 А Якаў нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, з каторае нарадзіўся Ісус, званы Хрыстос.

17 А ўсіх пакаленьняў ад Абрагама аж да Давіда — чатырнанцаць пакаленьняў; і ад Давіда аж да бабілёнскага высяленьня — чатырнанцаць пакаленьняў; і ад бабілёнскага высяленьня да Хрыста — чатырнанцаць пакаленьняў.

18 Нараджэньне ж Ісуса Хрыста сталася гэтак: па заручынах Маці Ягонае Марыі зь Язэпам, перад тым чымся злучыліся, выявілася, што Яна мае ў жываце з Духа Сьвятога.

19 А Язэп, муж ейны, будучы справядлівым, і ня хочучы Яе зьняславіць, хацеў патай адпусьціць Яе.

20 Але як ён гэта падумаў, — вось, ангіл Спадароў зьявіўся яму ў сьненьню, кажучы: „Язэпе, сыну Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, жонку сваю, бо зачатае ў ёй — з Духа Сьвятога ёсьць.

21 I народзе яна Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус, бо Ён спасець люд Свой ад грахоў іхных“.

22 А ўсе гэта сталася, каб спаўнілася сказанае Спадаром прарокам;

23 „Вось, Дзявушчая зацяжарыць а народзе Сына, і назавуць імя Яго Емануель“, што знача: з намі Бог.

24 Прачхнуўшыся зо сну, Язэп зрабіў, як расказаў яму ангіл Спадароў, і прыняў жонку сваю.

25 I ня знаў Яе, пакуль не нарадзіла Яна Сына, і ён назваў імя Ягонае: Ісус.