Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 1

1 Кніга роду Іісуса Хрыста,
Сына Давідавага,
Сына Аўраамавага.

2 Аўраам нарадзіў Ісаака;
Ісаак нарадзіў Іакава;
Іакаў нарадзіў Іуду і братоў ягоных;

3 Іуда нарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары;
Фарэс нарадзіў Эсрома;
Эсром нарадзіў Арама;

4 Арам нарадзіў Амінадава;
Амінадаў нарадзіў Наасона;
Наасон нарадзіў Салмона;

5 Салмон нарадзіў Ваоза ад Рахавы;
Ваоз нарадзіў Авіда ад Руфі;
Авід нарадзіў Іесея;

6 Іесей нарадзіў Давіда цара;
Давід цар нарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай;

7 Саламон нарадзіў Раваама;
Раваам нарадзіў Авію;
Авія нарадзіў Асу;

8 Аса нарадзіў Іасафата;
Іасафат нарадзіў Іарама;
Іарам нарадзіў Азію;

9 Азія нарадзіў Іаафама;
Іаафам нарадзіў Ахаза;
Ахаз нарадзіў Езекію;

10 Езекія нарадзіў Манасію;
Манасія нарадзіў Амона;
Амон нарадзіў Іасію;

11 Іасія нарадзіў Іаакіма;
Іаакім нарадзіў Іеханію і братоў яго,
падчас перасялення вавілонскага.

12 Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханія нарадзіў Салафііля;
Салафііль нарадзіў Зарававеля;

13 Зарававель нарадзіў Авіуда;
Авіуд нарадзіў Еліакіма;
Еліакім нарадзіў Азора;

14 Азор нарадзіў Садока;
Садок нарадзіў Ахіма;
Ахім нарадзіў Еліуда;

15 Еліуд нарадзіў Елеазара;
Елеазар нарадзіў Матфана;
Матфан нарадзіў Іакава;

16 Іакаў нарадзіў Іосіфа, мужа Марыі,
ад Якой нарадзіўся Іісус, Якога называюць Хрыстос.

17 І вось усіх пакаленняў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць пакаленняў;
і ад Давіда да перасялення вавілонскага чатырнаццаць пакаленняў;
і ад перасялення вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленняў.

18 Нараджэнне Іісуса Хрыста было так:
па заручынах Маці Яго Марыі з Іосіфам,
перш чым сышліся яны, выявілася,
што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.

19 А Іосіф, муж Яе,
будучы праведны і не жадаючы зняславіць Яе,
хацеў употай адпусціць Яе.

20 Калі ж надумаў ён гэта, —
вось, Ангел Гасподні ў сне явіўся яму і сказаў:
Іосіфе, сыне Давідаў!
не бойся прыняць Марыю, жонку тваю;
бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога;

21 і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус;
бо Ён збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх.

22 А ўсё гэта сталася,
каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:

23 "Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына,
і дадуць Яму імя: Эмануіл,
што азначае: з намі Бог".

24 Устаўшы ад сну,
Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні,
і прыняў жонку сваю,

25 і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага,
і ён даў Яму імя: Іісус.