Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Марка 1

1 І па некалькіх днях зноў Ісус наведаў Кафарнаўм, і людзі пачулі, што Ён у доме,

2 і сышлося такое мноства, што нават пры дзвярах не маглі памясціцца, і гаварыў ім слова.

3 І прыйшлі да Яго насільшчыкі са спаралізаваным, якога неслі ўчатырох.

4 І калі з-за натоўпу не маглі яго паднесці да Ісуса, дык раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі з пасцеллю, на якіх ляжаў спаралізаваны.

5 А калі Ісус убачыў іх веру, кажа спаралізаванаму: "Сыне, адпускаюцца грахі твае".

6 Былі ж там некаторыя кніжнікі, што сядзелі і думалі ў сэрцы сваім:

7 "Што Ён кажа? Блюзніць! Хто можа адпускаць грахі, калі не Сам Бог?"

8 А Ісус, адразу пазнаўшы Сваім Духам, што яны так думалі ў сабе, кажа ім: "Што думаеце ў сэрцах вашых?

9 Што лягчэй сказаць спаралізаванаму: "Адпускаюцца твае грахі", ці сказаць: "Устань, вазьмі насілкі свае і хадзі".

10 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, - гаворыць спаралізаванаму:

11 "Табе кажу: устань, вазьмі насілкі твае і вяртайся ў дом твой".

12 Дык ён адразу ўстаў і, узяўшы насілкі, пайшоў перад усімі, якія дзівіліся і славілі Бога, кажучы: "Мы такога ніколі не бачылі".

13 І Ісус зноў адышоў да мора, а ўвесь натоўп людзей ішоў да Яго, і Ён навучаў іх.

14 І, калі праходзіў міма, убачыў Левія Алфеевага, што сядзеў на мытні, і гаворыць яму: "Ідзі за Мной!" І ён, падняўшыся, пайшоў за Ім.

15 І здарылася, калі ўзлягаў пры стале ў доме яго, узлягала разам з Ісусам і Яго вучнямі шмат мытнікаў і грэшнікаў. Было бо многа іх, і яны хадзілі за Ім.

16 І кніжнікі фарысейскія, бачачы, што Ісус есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: "Чаму Ён есць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?"

17 Пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: "Не здаровым патрэбен лекар, але тым, што хварэюць. Я прыйшоў клікаць не справядлівых, але грэшнікаў [да пакаяння]".

18 Вучні Янавы і фарысеі посцілі. Дык прыходзяць да Яго ды кажуць: "Чаму вось вучні Янавы і фарысейскія посцяць, а Твае вучні не посцяць?"

19 Адказаў ім Ісус: "Ці ж могуць посціць вясельнікі, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, не могуць посціць.

20 А надыдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць посціць у тыя дні.

21 Ніхто не прышывае латы з новага сукна да старога адзення, бо новая лата раздзярэ старое адзенне, і дзіра зробіцца большая.

22 Ніхто таксама не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо віно разарве мяхі - і віно выцячэ, і мяхі прападуць; таму маладое віно ўліваць трэба ў мяхі новыя".

23 Прыйшлося аднойчы Ісусу ў суботу праходзіць праз палеткі, засеяныя збожжам. Вучні ж Яго, ідучы наперадзе, пачалі зрываць каласы.

24 Дык фарысеі казалі Яму: "Вось, што робяць у суботу, гэта ж не след рабіць!"

25 Ісус жа кажа ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны, ды тыя, што з ім былі?

26 Як увайшоў у дом Божы за Абіятара першасвятара ды еў хлябы пакладныя, якіх нельга яму было есці, а толькі святарам, і поруч даў тым, што з ім разам былі?"

27 Ды казаў ім: "Субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.

28 Значыць, Сын Чалавечы ёсць Гаспадар суботы".