НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Маркі 1

1 Пачатак Евангелі Ісуса Хрыста, Сына Божага.

2 Як напісана ў Ісаі прарокі: „Вось, Я пасылаю ангіла Свайго перад відзеньням Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою.

3 Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, раўнуйце сьцежкі Яму!".

4 Сталася, што Яан хрысьціў на пустыні, абяшчаючы хрэст каяты на дараваньне храхоў.

5 I выходзілі да яго ўся краіна Юдэйская а Ерузалімляне ўсі, і хрысьціліся ў яго ўсі ў раццэ Ёрдане, вызнаючы грахі свае.

6 Яан жа насіў адзецьце зь вярблюджае поўсьці і дзягу на сьцёгнах сваіх, і еў шаранчу а дзікі мёд.

7 I абяшчаў, кажучы: „Ідзець за імною дужшы за мяне, Катораму я ня гожы, нахінуўшыся, разьвязаць рэменьчык вобую Ягонага.

8 Я запраўды хрысьціў вас вадою, але Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым".

9 I сталася тых дзён, што Ісус прышоў з Назарэту Ґалілейскага і хрысьціўся ў Яана ў Ёрдане.

10 I зараз, выходзячы з вады, абачыў нябёсы расьхіненыя і Духа, як галубу, зыходзячага на Яго.

11 I быў голас ізь нябёсаў: „Ты Сын Мой любовы, у Табе Мае вялікае ўпадабаньне".

12 I зараз Дух павёў Яго на пустыню.

13 I быў Ён там на пустыні сорак дзён, спакушаны шайтаном, і быў ізь зьверанятамі; і ангілы паслугавалі Яму.

14 I просьле таго, як Яан быў выданы, прышоў Ісус да Ґалілеі, абяшчаючы Евангелю гаспадарства Божага,

15 I кажучы: „Выпаўніўся час і дабліжылася гаспадарства Божае; пакайцеся а верце ў Евангелю".

16 I праходзячы ж ля мора Ґалілейскага, абачыў Сымона а Андрэя, брата ягонага, што закідалі сеці ў мора, бо яны былі рыбнікі.

17 I сказаў ім Ісус: „Ідзіце за Імною, і Я зраблю, што вы станеце лаўбітамі людзёў".

18 I яны зараз, пакінуўшы сеці свае, пайшлі за Ім.

19 I прайшоўшы стуль крыху, Ён абачыў Якава Зэведэявага а Яана, брата ягонага, што таксама былі ў струзе, правячы сеці свае;

20 I зараз пагукаў Ён іх, і, пакінуўшы айца свайго Зэведэя ў струзе з наймітамі, пайшлі за Ім.

21 I прыйшлі да Капернауму; і зараз у сыботу ўвыйшоў ён у бажніцу, і навучаў.

22 I зумяваліся з навукі Ягонае, бо Ён навучаў іх, як уладу маючы, а не як кніжнікі.

23 I зараз у бажніцы іхнай апынуўся чалавек, маючы духа нячыстага, і закрычэў,

24 Кажучы: „Пакінь, чаго Табе да нас, Ісусе Назарэцкі? ці Ты прышоў загубіць нас? Знаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы".

25 Але Ісус зганіў, кажучы: „Змоўкні і выйдзі зь яго".

26 Тады дух нячысты, скалатнуўшы яго й закрычэўшы вялікім голасам, вышаў зь яго.

27 I ўсі зжахнуліся, ажно адзін у ваднаго пыталіся: „Што гэта? што гэта за новая навука, што Ён і духом нячыстым расказуе з уладаю, і яны слухаюць яго?"

28 I ўборзьдзе разышлася празь Яго ведамка па ўсёй аколіцы ў Ґалілеі.

29 Вышаўшы неўзабаве з бажніцы, прышлі да дому Сымонавага а Андрэевага зь Якавам а Яанам.

30 Цешча ж Сымонава ляжала ў гаручцы; і без адвалокі кажуць яму празь яе.

31 I, дабліжыўшыся, ён падняў яе, узяўшы яе за руку; і гаручка якга пакінула яе, і яна паслугавала ім.

32 I ўвечары заходам сонца прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных нячысьцікам.

33 I ўсе места зьберлася да дзьвярэй.

34 I Ён уздаравіў шмат якіх, хворых на розныя хваробы, і выгнаў шмат нячысьцікаў, і не дазваляў нячысьцікам гукаць, бо яны зналі Яго.

35 I нараніцы, устаўшы рана на додніцы, вышаў, і адышоў на пустыннае месца, і там маліўся.

36 Сымон а бытыя зь Ім пайшлі глядзець Яго.

37 I, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: „Усі шукаюць Цябе".

38 Ён кажа ім: „Пайдзіма да іншае мясцовасьці, да суседніх местачкаў, каб Імне й там абяшчаць, бо на тое Я прышоў".

39 I Ён абяшчаў у бажніцах іхных па ўсёй Ґалілеі, і выганяў нячысьцікаў.

40 Прыходзе да Яго хворы на праказу і, молячы Яго а клякаючы перад Ім, кяжя Яму: „Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць".

41 Ісус, пажалеўшы яго, выцягнуў руку, даткнуўся да яго й сказаў яму: „Хачу, ачысьціся".

42 I якга зышла зь яго праказа, і ён быў чысты.

43 I із стродкім заказам зараз выслаў яго.

44 I сказаў яму: „Глядзі нікому нічога не кажы, але йдзі, пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае тое, што расказаў Масей, на сьветчаньне ім".

45 Але ён, вышаўшы, пачаў шмат агалашаць праз сталае, ажно Ісус ня мог ужо яўна ўвыйсьці ў места, але быў вонках на месцах пустых. I прыходзілі да Яго адусюль.