Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Марка 1

1 Пачатак Евангелля Іісуса Хрыста, Сына Божага,

2 як напісана ў прарокаў:
"вось, Я пасылаю Ангела Майго перад абліччам Тваім,
які падрыхтуе шлях Твой перад Табою".

3 "Голас таго, хто кліча ў пустыні:
падрыхтуйце шлях Госпаду,
простымі зрабіце сцежкі Яму".

4 З’явіўся Іаан, хрысцячы ў пустыні
і прапаведуючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў.

5 І выходзілі да яго ўся краіна Іудзейская ды Іерусалімляне,
і хрысціліся ад яго ўсе ў рацэ Іардане,
спавядаючыся ў грахах сваіх.

6 Іаан жа насіў вопратку з вярблюджага воласу
і скураны пояс на паясніцы сваёй
і еў акрыды і дзікі мёд.

7 І прапаведаваў, кажучы: ідзе за мною Мацнейшы за мяне,
у Якога я няварты, нахіліўшыся, развязаць рамень абутку Яго.

8 Я хрысціў вас вадою,
а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым.

9 І было ў тыя дні,
прыйшоў Іісус з Назарэта Галілейскага
і хрысціўся ад Іаана ў Іардане.

10 І калі выходзіў з вады,
убачыў адразу Іаан, што раскрываюцца нябёсы
і Дух як голуб сыходзіць на Яго.

11 І голас быў з нябёсаў:
Ты Сын Мой узлюблены,
Якога Я ўпадабаў.

12 І адразу Дух вядзе Яго ў пустыню.

13 І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны сатаною,
і быў са звярамі.
І Ангелы служылі Яму.

14 Пасля ж таго, як узяты быў Іаан,
прыйшоў Іісус у Галілею,
прапаведуючы Евангелле Царства Божага.

15 і кажучы, што споўніўся час
і наблізілася Царства Божае;
пакайцеся і веруйце ў Евангелле.

16 А ідучы каля мора Галілейскага,
убачыў Сімана і Андрэя, брата Сіманавага,
якія закідвалі мярэжы ў мора,
бо яны былі рыбаловы.

17 І сказаў ім Іісус: ідзіце за Мною,
і Я зраблю, што вы будзеце лаўцамі людзей.

18 І яны адразу, пакінуўшы мярэжы свае, пайшлі ўслед за Ім.

19 І, прайшоўшы крыху адтуль,
Ён убачыў Іакава Зевядзеевага і Іаана, брата яго,
як яны, таксама ў лодцы, ладзілі мярэжы;

20 і адразу паклікаў іх.
І яны, пакінуўшы бацьку свайго Зевядзея ў лодцы з работнікамі,
пайшлі за Ім.

21 І прыходзяць у Капернаум;
і неўзабаве ў суботу ўвайшоў Ён у сінагогу і вучыў.

22 І здзіўляліся вучэнню Яго;
бо Ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу,
а не як кніжнікі.

23 І быў у сінагозе іхняй чалавек у духу нячыстым,
і закрычаў ён,

24 кажучы: пакінь,
што табе да нас, Іісусе Назараніне?
Ты прыйшоў загубіць нас.
Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы.

25 Але Іісус забараніў яму,
кажучы: змоўкні і выйдзі з яго.

26 І дух нячысты,
скалануўшы яго і ўскрыкнуўшы моцным голасам,
выйшаў з яго.

27 І жахнуліся ўсе,
так што пыталіся адзін у аднаго, гаворачы: што гэта?
што гэта за новае вучэнне,
што Ён з уладаю і духам нячыстым загадвае,
і яны слухаюцца Яго?

28 І разнеслася чутка пра Яго адразу па ўсіх ваколіцах Галілеі.

29 І адразу, выйшаўшы з сінагогі,
яны прыйшлі ў дом Сімана і Андрэя
з Іакавам і Іаанам.

30 А цешча Сіманава ляжала ў гарачцы,
і адразу кажуць Яму пра яе.

31 І, падыйшоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку;
і гарачка адразу пакінула яе,
і яна прыслужвала ім.

32 А як вечарэла і сонца зайшло,
прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі.

33 І ўвесь горад сабраўся да дзвярэй.

34 І Ён ацаліў многіх, якія пакутавалі ад розных хваробаў,
і дэманаў многіх выгнаў,
і не дазваляў дэманам гаварыць,
бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.

35 А раніцай, калі было яшчэ вельмі цёмна, Ён, устаўшы, выйшаў;
і пайшоў у пустэльнае месца,
і там маліўся.

36 І паспяшаліся ўслед Яму Сіман і тыя, што былі з ім.

37 І, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: усе шукаюць Цябе.

38 І кажа Ён ім:
хадзем у бліжэйшыя вёскі і гарады,
каб Мне і там прапаведаваць;
бо на тое Я і выйшаў.

39 І Ён прапаведаваў у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі
і дэманаў выганяў.

40 І прыходзіць да Яго пракажоны,
просячы Яго і на калені падаючы перад Ім,
кажа Яму: калі Ты хочаш, можаш ачысціць мяне.

41 Іісус жа, змілаваўшыся над ім, працягнуў руку,
дакрануўся да яго і кажа яму: хачу, ачысціся.

42 І калі сказаў Ён, адразу сышла з яго праказа,
і ён стаў чысты.

43 І, звярнуўшыся да яго сурова, Ён адразу адаслаў яго,

44 і кажа яму: глядзі,
нікому нічога не гавары;
а ідзі, пакажыся святару
і прынясі за ачышчэнне тваё, што загадаў Маісей,
дзеля сведчання ім.

45 А ён, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і распавядаць,
так што Іісус ужо не мог адкрыта ўвайсці ў горад,
а быў звонку, у пустэльных мясцінах.
І прыходзілі да Яго адусюль.