НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Лукі 1

1 Як шмат хто ўзяўся напісаць нарыс праз сталыя здарэньні памеж нас,

2 Як перадалі нам тыя, што спачатку вочнікамі а слугачымі Слова былі, —

3 Здалося й імне добрым, дасьледаваўшы ўсе з належнага жарала, акуратна а з парадку напісаць тэ праз гэта, найпачэсьліўшы Хахілю,

4 Каб ты добра ведаў пэўнасьць таго, чаго ты быў навучаны.

5 За дзён Гірада, караля Юдэйскага, быў адзін сьвятар, імям Захара, зь дзянное радоўкі Авінае, і жонка ягоная была з дачок Ааронавых, і імя ейнае Альжбета.

6 Яны абое былі справядлівыя перад Богам, ходзячы ў вусіх расказаньнях а пастановах Спадаровых без заганы.

7 Але ня мелі дзяцяці, бо Альжбета была бясплодная, і абое былі ацяжараныя гадамі.

8 I сталася, як ён правіў сьвятарскі ўрад перад Богам у парадку свае радоўкі,

9 Подле звычаю сьвятарскага ўраду, было яму жэрабя кадзіць, як ён увыйшоў у Дом Спадароў;

10 А ўся множасьць люду малілася вонках у часе кадзеньня, —

11 I зьявіўся яму ангіл Спадароў, стоячы паправе аброчніка кадзеньня.

12 I стрывожыўся Захара, абачыўшы, і ляк абняў яго.

13 Але ангіл Спадароў сказаў яму: „Не лякайся, Захара; бо просьба твая пачута, і Альжбета, жонка твая, зачнець табе сына, і назавеш імя яго: Яан.

14 I табе будзе радасьць а весялосьць, і шмат хто будзе цешыцца з нараджэньня яго.

15 Бо ён будзе вялікі ў ваччу Спадаровым, і ня будзе піць віна ані хмельнага напітку, і напоўніцца Духам Сьвятым нават ад жывата маці свае.

16 I шмат каго зь дзяцей Ізраелявых наверне да Спадара, Бога іхнага.

17 I ён пойдзе перад Ім у духу а магутнасьці Ільлінае, каб зьвярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і няслухменых да мудрасьці справядлівых, каб выгадаваць Спадару люд прыгатаваны".

18 I сказаў Захара ангілу: „3 чаго я пазнаю гэта? бо я ўжо стары, і жонка мая вельма ацяжараная днямі".

19, I, адказуючы, ангіл сказаў яму: „Я Гаўрэль, каторы стаю ў прытомнасьці Божай, і я быў пасланы казаць табе, і прынесьці табе дабравесьць.

20 I вось, ты будзеш бязмоўны, і ня будзеш магчы гукаць аж да дня, калі гэта станецца, бо ты не паверыў словам маім, каторыя споўняцца ўпару".

21 Люд жа чакаў Захары й дзіваваўся, што ён так длякаецца ў Доме Божым.

22 I, як ён вышаў, ня мог гукаць да іх; і яны пазналі, што ён відзеў відзень у Доме Божым, бо ён ківаў ім; і застаўся немы.

23 I сталася, што, як скончыліся дні адправы ягонае, ён адышоў да дому свайго.

24 А па тых днёх зачала Альжбета, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, кажучы:

25 „Гэтак імне ўчыніў Спадар за дзён, калі глянуў, каб зьняць ганьбу маю памеж людзёў".

26 А шостага месяца пасланы быў ад Бога ангіл Гаўрэль да места Ґалілейскага, званага Назарэт,

27 Да дзявушчае, заручанае з чалавекам, каторага імя было Язэп, з дому Давідавага, а дзявушчае імя: Марыя.

28 I, увыйшоўшы да яе, ангіл сказаў: „Здарова, ласкаю абдараваная! Спадар із табою; дабраславёная ты памеж жанок".

29 Яна ж, абачыўшы яго, парушылася на слова ягонае й разважала, што гэта было б за здарованьне.

30 I сказаў ёй ангіл: „Ня бойся, Марыя, бо ты прыдбала ласку ў Бога.

31 I вось, зачнеш у жываце, і народзіш Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус.

32 Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Навышняга, і Спадар Бог дасьць Яму пасад Давідаў, айца Ягонага;

33 I будзе гаспадарстваваць у доме Якававым навекі, і гаспадарству Ягонаму ня будзе канца".

34 I сказала Марыя ангілу: „Як гэта будзе, калі я мужа ня знаю?"

35 I, адказуючы, ангіл сказаў ёй: „Дух Сьвяты зыйдзе на Цябе, і моц Навышняга засьціць табе; затым і народжанае сьвятое назавецца Сынам Божым.

36 I вось, сваячка твая Альжбета, званая бясплоднай, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэты ё шосты месяц ёй, званай бясплоднай.

37 Бо ў Бога нічога няма немагчымага".

38 I Марыя сказала: „Вось, служэбка Спадарова; хай будзе імне подле слова Твайго". I ангіл адышоў ад яе.

39 I ўстаўшы Марыя тых дзён, з пасьпехам пайшла да гаравое краіны, да места Юдзінага.

40 I ўвыйшла ў дом Захарын, і паздаровала Альжбету.

41 I сталася, як пачула Альжбета здарованьне Марыіна, што скранулася дзяцянё ў жываце ейным, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым,

42 I загукала вялікім голасам, і сказала: „Дабраславёная ты памеж жанок, і дабраславёны плод жывата твайго.

43 I скуль гэта імне, што прышла маці Спадара майго да мяне?

44 Бо, гля, як толькі гук здарованьня твайго загучэў у вушшу маім, скранулася з радасьці дзецянётка ў жываце маім.

45 I дабраславёная тая, што паверыла, бо зьдзеецца сказанае ёй ад Спадара".

46 I сказала Марыя: „Узьвялічае душа мая Спадара;

47 I ўсьцешыі'ся дух мой у Вогу, Спасу маім;

48 Бо глянуў Ён на паніжэньне служэбкі Свае; вось, адгэтуль за шчасьлівую мяне будуць мець усі роды;

49 Бо ўчыніў імне вялічча Дужы; і сьвятое імя Ягонае;

50 I міласэрдзе Ягонае ад роду да роду да тых, што баяцца Яго.

51 Зьдзеяў моц цаўём Сваім; расьцярушыў пыхатых падумкамі сэрца іхнага;

52 Ськінуў дужых із пасадаў і павышыў паніжаных.

53 Напоўніў прагнучых дабром, а багатых адаслаў пустых.

54 Памог Ізраелю, слузе Свайму, памятуючы на міласэрдзе,

55 Як казаў айцом нашым, Абрагаму а насеньню ягонаму навекі".

56 I заставалася Марыя зь ёй каля трох месяцаў, і зьвярнулася да дому свайго.

58 Альжбеце ж выпаўніўся час радзіць, і яна нарадзіла сына.

58 I пачулі суседзі а сваякі ейныя, як Спадар узьвялічыў міласэрдзе над ёй, і цешыліся зь ёю.

59 I сталася, што на восьмы дзень прышлі абразаць дзецянё і звалі яго, подле імені айца ягонага, Захара.

60 Але маці ягоная, адказуючы, сказала: „Не, але названы будзе Яанам".

61 I сказалі ёй: „Нікога няма ў родзе тваім, каб быў названы гэтым імям".

62 I паказавалі знакамі айцу ягонаму, як бы яго хацеў назваць.

63 А ён, папрасіўшы дошчачкі, напісаў, кажучы: „Яан імя ягонае". I дзіваваліся ўсі.

64 I якга адчыніліся вусны ягоныя а язык ягоны, і ён гукаў, хвалячы Бога.

65 I напаў страх на ўеіх, што жылі навокал іх, і па ўсёй гаравой краіне Юдэі гукалі ўсі гэтыя словы.

66 I ўсі, што чулі, складалі ў сэрцах сваіх, кажучы: ,,Што за дзецянё гэта будзе!" I запраўды рука Спадарова была зь ім.

67 I Захара, айцец ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і праракаў, кажучы:

68 „Дабраславёны Спадар, Бог Ізраеляў, што даведаўся й зьдзеяў адкупленьне люду Свайму;

69 I ўзьняў рог спасеньня нам у доме Давіда, слугі Свайго;

70 Як казаў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што былі ад веку,

71 Праз спасеньне нас ад варагоў нашых і ад рукі ўсіх ненавідзячых нас;

72 Што зьдзее міласэрдзе айцом нашым і ўспомне сьвятую ўмову Сваю,

73 Прысягу, што Ён прысягнуў Абрагаму, айцу нашаму, даць нам,

74 Каб бяз страху, з рукі непрыяцеляў сваіх вывальненыя, служылі Яму

75 Ў сьвятасьці а справядлівасьці перад Ім усі дні жыцьця свайго.

76 I ты, дзецянё, назавешся прарокам Навышняга, бо пойдзеш перад відам Спадаровым, гатаваць дарогі Ягоныя,

77 Даць пазнаньне спасеньня люду Ягонаму ў дараваньню грахоў іхных,

78 Пераз чульлівае міласэрдзе Бога нашага, як із вышыні Золак даведаўся да нас,

79 Даць сьвятло седзячым у цямноце а ў сьценю сьмерці, кіраваць ногі нашыя на дарогу супакою".

80 А дзяцё расло а дужэла духам, і было на пустынях аж да дня паказаньня свайго Ізраелю.