НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Ліст Юды 1

1 Юда, нявольнік Ісуса Хрыста, а брат Якаваў, пагуканым, умілаваным у Богу Айцу і захаваным Ісусу Хрысту:

2 Ласка вам а супакой а міласьць няхай памножацца.

3 Умілаваныя! улегліва стараючыся напісаць вам праз наша супольнае спасеньне, я быў абавязаны напісаць вам захочаньне рупатліва ходацца за веру, аднойчы паданую сьвятым.

4 Бо прыцікаліся некатрыя людзі, здаўна наканаваныя на гэта засуджэньне, бязбожныя, каторыя абарачаюць ласку Бога нашага ў распусту і адхінаюць адзінага Валадара а Спадара нашага Ісуса Хрыста.

5 Вось жа я манюся дамяніць вам, зналым гэта, што Спадар, выбавіўшы люд ізь зямлі Ягіпецкае, потым загубіў тых, каторыя ня верылі,

6 I ангілаў, каторыя не захавалі свайго спачатнага стану, але пакінулі сялібу сваю, дзяржыць у вечных путах, пад цемрадзяю, на суд вялікага дня.

7 Як Содома а Ґомора а акалічныя месты, што падобна да іх прагавіта бязулілі і хадзілі за іншым целам, падпаўшы пад суд агню вечнага, пастаноўлены як прыклад, —

8 Таксама падобна й тыя лятукі брудзяняць цела, і грэбуюць уладаю, і блявузґаюць на славутых.

9 Міхайла архангіл, як, ходаючыся зь дзявалам, сьперачаўся за цела Масеява, ня важыўся вымавіць лайлівага рассудку на яго, але сказаў: „Спадар згане цябе".

10 А гэтыя лаяць тое, чаго ня знаюць; а што з прыроды знаюць, як неразумная жывёла, тым псуюцца.

11 Бяда ім! бо пайшлі дарогаю Каінавай, і ўдаюцца ў вабмылу Валаамову за заплату, і гінуць у праціўленьню Коравым.

12 Гэт'кія бываюць скаламі падводнымі на вашых гасьцінах міласьці: гасьцюючы з вамі, бяз страху пасуць сябе; булакі бязводныя, ношаныя вятрамі, восенскія дзервы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкараненыя;

13 Шалёныя хвалі морскія, што шумуюць сорамамі сваімі, зоры блудныя, каторым захавана цемрадзь цямноты на вечнасьць.

14 Празь іх праракаў Энох, сёмы ад Адама, кажучы: „Вось, ідзець Спадар ізь мірыядамі сьвятых Сваіх,

15 Учыніць суд над усімі і вінаваць усіх бязбожных ізь іх за ўсі ўчынкі бязбожнасьці, каторыя яны ўчынілі бязбожна, і за ўсі каляныя словы, што мовілі на Яго бязбожныя грэшнікі".

16 Гэта мурмялі, нараканьнікі, подле сваіх жадлівасьцяў ходзячыя, вусны іхныя вымаўляюць велягурыстыя словы, падлыгуючы асобам дзеля карысьці.

17 Але вы, умілаваныя, памятуйце словы, сказаныя наперад апосталамі Спадара нашага Ісуса Хрыста,

18 Каторыя казалі вам, што ў вапошнім часе будуць насьміханьнікі, подле сваіх собскіх жадлівасьцяў ходзячыя ў бязбожнасьці.

19 Гэта тыя, што аддзяляюць сябе, душэўныя, духа ня маючыя.

20 Але вы, умілаваныя, будуючы сябе на найсьвятшай веры сваёй, у Духу Сьвятым молячыся,

21 Заховуйце сябе ў міласьці Божай, спадзяючыся міласэрдзя ад Спадара нашага Ісуса Хрыста да вечнага жыцьця.

22 I адным, што сумляюцца, спагадайце;

23 А другіх спасайце страхам, выхапляючы з агню, ненавідзячы нават адзецьце, сплямленае целам.

24 А Таму, Каторы можа захаваць вас без спатыкненьня і пастанавіць перад славаю Сваёй беззаганнымі з радасьцяй,

25 Адзінаму, мудраму Богу, Спасу нашаму перазь Ісуса Хрыста Спадара нашага, слава, вялічча, сіла а ўлада перш усяго веку і цяпер і на ўсі вякі. Амін.