Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Яна 1

1 І на трэці дзень спраўлялася вяселле ў Кане Галілейскай, і была там Маці Ісуса.

2 Таксама Ісус разам з вучнямі Яго быў пакліканы на вяселле.

3 А калі не хапіла віна, Маці Ісуса кажа Яму: "Віна не маюць".

4 І кажа Ёй Ісус: "Што Мне і Табе, жанчына? Яшчэ не прыйшла Мая гадзіна".

5 Кажа тады Маці Яго слугам: "Зрабіце ўсё, што вам загадае".

6 А было там шэсць каменных глякоў, што стаялі дзеля абмывання Юдэяў, і кожны з іх змяшчаў па два або па тры вядры.

7 Кажа ім Ісус: "Напоўніце глякі вадой". І напоўнілі іх аж да краёў.

8 І кажа ім: "Чэрпайце цяпер і занясіце маршалку". І занеслі.

9 А калі маршалак пакаштаваў ваду, якая замянілася ў віно, - а не ведаў, адкуль узялося віно, слугі ж, што чэрпалі ваду, ведалі, - паклікаў маршалак маладога

10 і кажа яму: "Кожны чалавек дае найперш добрае віно, а калі нап'юцца, тады горшае: ты ж захаваў добрае віно аж дасюль".

11 Такі вось пачатак знакаў учыніў Ісус у Кане Галілейскай і аб'явіў славу Сваю, і паверылі ў Яго вучні Яго.

12 Пасля таго пайшоў Сам, і Маці, і браты, і вучні Яго ў Кафарнаўм, і там заставаліся некалькі дзён.

13 І блізка была Пасха Юдэйская, і ўвайшоў Ісус у Ерузалім.

14 І знайшоў у святыні тых, што прадавалі валоў, авец і галубоў, і мянялаў грошай, што сядзелі.

15 І, зрабіўшы з вяровак біч, павыганяў усіх са святыні, таксама авечак і валоў, і грошы мянялаў рассыпаў і сталы перакуліў;

16 і тым, што прадавалі галубоў, сказаў: "Выносьце гэта адсюль! Не рабіце дома Айца Майго домам гандлю".

17 І прыпомнілі вучні Яго, што напісана: "Руплівасць пра дом Твой з'ядае Мяне".

18 Тады Юдэі, адказваючы, сказалі Яму: "Які знак пакажаш нам, што ты [можаш] гэта рабіць?"

19 Ісус, адказваючы, сказаў ім: "Зруйнуйце гэтую святыню, і Я ў тры дні адбудую яе".

20 Сказалі тады Юдэі: "Сорак шэсць гадоў будавалі гэтую святыню, а Ты ў тры дні адбудуеш яе?"

21 Але Ён гаварыў пра святыню цела Свайго.

22 Дык калі ўваскрос з мёртвых, вучні Яго прыпомнілі, што пра гэта казаў, і ўверылі Пісанню і словам, якія сказаў Ісус.

23 А калі быў Ён у Ерузаліме ў дзень святочны на Пасху, многія паверылі ў імя Яго, бачачы знакі, якія Ён чыніў.

24 Але Сам Ісус не верыў ім, таму што ведаў усіх,

25 і не меў патрэбы, каб хто сведчыў аб чалавеку: бо Сам ведаў, што ёсць у чалавеку.