НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Яана 1

1 На пачатку было Слова, і Слова было з Богам, і Слова было Бог.

2 Яно было на пачатку з Богам.

3 Усе перазь Яго сталася, і безь Яго нічога ня было стаўшыся, што сталася.

4 У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлінёю людзёў.

5 I сьвятліня сьвеце ў цямноце, і цямнота яе не агарнула.

6 Быў чалавек пасланы ад Бога, імя ягонае Яан.

7 Ён прышоў дзеля сьветчаньня, каб сьветчыць празь Сьвятліню, каб усі ўверылі перазь яго.

8 Ён ня быў Сьвятліня, але каб сьветчыць празь Сьвятліню.

9 Была праўдзівая Сьвятліня, што асьвячае кажнага чалавека, на сьвет прыходзячага.

10 На сьвеце быў, і сьвет стаўся перазь Яго, і сьвет Яго не пазнаў.

11 Да сваіх собскіх прышоў, і собскія Ягоныя не прынялі Яго.

12 Але ўсім тым, што прынялі Яго, даў ім права стаць дзецьмі Божымі, тым, што вераць у імя Ягонае,

13 Каторыя ня з крыві, ані з волі цела, ані з волі мужа, але з Бога нарадзіліся.

14 I Слова стала целам, і вітала памеж нас (і мы бачылі славу Ягоную, славу як адзінароднага ад Айца), поўнае ласкі а праўды.

15 Яан сьветча празь Яго і гукаў, кажучы: „Гэта быў тый, праз Каторага я сказаў: ,Хто прыходзе за імною, выперадзіў мяне, бо быў перад імною ' ";

16 Бо з паўніні Ягонае ўсі мы прынялі і ласку на ласку.

17 Бо Бог закон Масеям быЎ даўшы; ласка а праўда сталася перазь Ісуса Хрыста.

18 Бога ніхто ніколі ня бачыў, адзінародны Сын, што ёсьць у ўлоньню Айцоўскім, Ён аб'явіў.

19 I гэта сьветчаньне Яанава, як паслалі да Яго Юдэі зь Ерузаліму сьвятароў а Левітаў, каб маглі папытацца ў Яго: „Хто Ты?"

20 I ён вызнаў, і не заперачыў, і вызнаў: „Я ня Хрыстос".

21 I папыталіся ў Яго: „Дык што ж? ты Ільля?" і ён адказаў: „Не". „Прарока?" і ён адказаў „Не".

22 Дык сказалі яму: „Хто ж ты, каб мы далі адказ тым, што паслалі нас; што ты скажаш празь сябе самога?"

23 Ён сказаў: „Я голас гукаючага на пустыні: ,Прастайце сьцежку Спадару', як сказаў Ісая прарока".

24 Пасланыя ж былі з фарысэяў;

25 I яны папыталіся ў яго, і сказалі яму: „Чаму ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ільля, ані прарока?"

26 Яан адказаў ім, кажучы: „Я хрышчу ў вадзе; стаіць сярод вас, Каторага ня знаеце,

27 Тый, што прыходзе за імною, у Каторага вобую я ня гожы разьвязаць рэменьчыка".

28 Гэта сталася ў Віфані за Ёрданом, ідзе Яан хрысьціў.

29 Назаўтрае бача ён ідучага да сябе Ісуса й кажа: „Во Ягнётка Божае, што бярэць грэх сьвету.

30 Ён ё, праз Каторага я сказаў: ,3а імною ідзець муж, Каторы выперадзіў мяне, бо Ён быў уперад за мяне.

31 І я ня знаў Яго, але каб Ён быў выяўлены Ізраелю, дзеля таго я прышоў хрысьціць у вадзе".

32 I сьветчыў Яан, кажучы: „Я бачыў Духа, што зыходзіў, як галуба, зь неба, ды перабываў на Ім.

33 I я ня знаў Яго; але Тый, што паслаў мяне хрысьціць у вадзе, Тый сказаў імне: “Над кім абачыш Духа, што зыходзе і застаецца на Ім, Тый ё, што хрысьце ў Духу Сьвятым”;

34 I я бачыў, і сьветчыў, што Гэты ё Сын Божы".

35 Назаўтрае ізноў стаяў Яан і двух вучанікаў ягоных.

36 I, абачыўшы йдучага Ісуса, сказаў: „Гэта Ягнётка Божае".

37 I пачулі два вучанікі, як ён казаў, і пайшлі за Ісусам.

38 Ісус жа, абярнуўшыся і абачыўшы іх ідучых за Ім, кажа ім: „Чаго шукаеце?" А яны сказалі яму: „Раббі! (што знача ў перакладзе: Вучыцелю!) ідзе перабываеш?"

39 Кажа ім: „Прыйдзіце й абачча". Дык яны пайшлі й абачылі, ідзе Ён перабывае, і прабылі ў Яго тый дзень. Было каля дзясятае гадзіны.

40 Андрэй, брат Сымона Пётры, быў адзін із двух, што чулі ад Яана і пайшлі за Ім.

41 Знаходзе ён першы брата свайго собскага Сымона і кажа яму: „Мы знайшлі Месію", што знача ў перакладзе: Хрыстос.

42 I прывёў яго да Ісуса. Ісус, гледзячы на яго, сказаў: „Ты Сымон, сын Ёнін; ты будзеш звацца Кіфа, што ў перакладзе: камень.

43 Назаўтрае хацеў Ісус ісьці да Ґалілеі, і знаходзе Піліпа, і кажа яму: „Ідзі за Імною".

44 Піліп жа быў зь Віфсаіды, места Андрэявага а Пётравага.

45 Піліп знаходзе Нафанайлу й кажа яму: „Мы знайшлі Таго, праз Каторага Масей пісаў у законе а прарокі, Ісуса, сына Язэпавага з Назарэту".

46 А Нафанайла кажа яму: „Ці можа з Назарэту быць што добрае?" Піліп кажа яму: „Ідзі й глянь".

47 Ісус, абачыўшы йдучага да Яго Нафанайлу, кажа празь яго: ,Вось, запраўды Ізраелянін, у каторым няма хітрыні".

48 Нафанайла кажа Яму: „Скуль Ты мяне знаеш?" Адказаў Ісус і сказаў яму: „Уперад чымся Піліп гукнуў цябе, як ты быў пад фіґаю, Я бачыў цябе".

49 Нафанайла адказаў Яму: „Раббі! Ты Сын Божы, Ты Кароль Ізраельскі".

50 Ісус адказаў і сказаў яму: „Затым што Я сказаў табе: ,Я бачыў цябе пад фіґаю', — ты верыш? абачыш балей за гэта".

51 I кажа яму: „Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль абачыце неба адчыненае й ангілаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Людзкога".