Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Iаана 1

1 У пачатку было Слова,
і Слова было ў Бога,
і Богам было Слова.

2 Яно было ў пачатку ў Бога;

3 усё праз Яго пачало быць,
і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць.

4 У Ім было жыццё,
і жыццё было святлом для людзей;

5 і святло ў цемры свеціць,
і цемра не агарнула яго.

6 Быў чалавек, пасланы ад Бога;
імя яму Іаан;

7 ён прыйшоў для сведчання,
каб сведчыць пра Святло,
каб усе ўверавалі праз яго.

8 Ён не быў святлом,
але прыйшоў, каб сведчыць пра Святло;

9 было Святло ісціннае,
Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет;

10 у свеце быў,
і свет праз Яго пачаў быць,
і свет Яго не пазнаў;

11 да сваіх прыйшоў,
і свае Яго не прынялі.

12 А тым, што прынялі Яго,
даў уладу стаць дзецьмі Божымі,
тым, што веруюць у імя Яго,

13 якія не ад крыві,
і не ад жадання плоці,
і не ад жадання мужа,
а ад Бога нарадзіліся.

14 І Слова стала плоццю,
і жыло сярод нас,
і мы бачылі славу Яго ад Айца, славу як Адзінароднага,
поўнага благадаці і ісціны.

15 Іаан сведчыць пра Яго
і, ўсклікаючы, гаворыць: гэта быў Той,
пра Каго я сказаў: Той, Хто ідзе за мною, наперадзе мяне стаў,
бо раней за мяне быў;

16 і ад паўнаты Яго мы ўсе прынялі і благадаць на благадаць;

17 бо закон праз Маісея дадзены,
а благадаць і ісціна праз Іісуса Хрыста сталіся.

18 Бога ніхто не бачыў ніколі;
Адзінародны Сын, Які ва ўлонні Айца, Ён явіў.

19 І вось сведчанне Іаана,
калі Іудзеі паслалі з Іерусаліма святароў і левітаў,
каб спыталі яго: хто ты?

20 І ён вызнаў і не адрокся;
і вызнаў: я не Хрыстос.

21 І спыталі яго: дык што?
ты Ілія?
І ён сказаў: не.
Ты прарок?
І адказаў: не.

22 Сказалі яму: хто ж ты?
каб даць адказ тым, хто паслаў нас;
што ты скажаш пра самога сябе?

23 Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні:
выпрамце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія.

24 А пасланыя былі з фарысеяў;

25 і яны пыталіся ў Яго і казалі Яму: чаго ж Ты хрысціш,
калі Ты не Хрыстос, ні Ілія, ні прарок?

26 Адказаў ім Іаан, кажучы: я хрышчу вадою;
але сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце;

27 гэта Той, Хто ідзе за мною, Які наперадзе мяне стаў,
у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго.

28 Гэта было ў Віфавары за Іарданам,
дзе хрысціў Іаан.

29 На другі дзень бачыць Іаан Iісуса, Які ідзе да яго,
i кажа: вось Агнец Божы,
што бярэ на Сябе грахі свету;

30 гэта Той, пра Якога я сказаў:
"за мною ідзе Муж, Які наперадзе мяне стаў,
бо раней за мяне быў";

31 і я не ведаў Яго;
але, каб Ён быў яўлены Ізраілю,
дзеля гэтага прыйшоў я хрысціць вадою.

32 I сведчыў Іаан,
кажучы: я бачыў Духа, Які сыходзіў як голуб з неба,
i Ён застаўся на Ім;

33 і я не ведаў Яго;
але Той, Хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне:
"над Кім убачыш Духа, Які сыходзіць і застаецца на Ім,
Той i ёсць, што хрысціць Духам Святым";

34 і я бачыў i засведчыў,
што Ён — Сын Божы.

35 На другі дзень зноў стаяў Іаан i двое з вучняў яго.

36 I, убачыўшы Іісуса, Які ішоў,
ён сказаў: вось Агнец Божы.

37 І пачулі абодва вучні, як ён казаў гэта,
i пайшлі за Iісусам.

38 Іісус жа, абярнуўшыся i ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім,
кажа ім: чаго вы шукаеце?
Яны сказалі Яму: Равві
(што азначае: Вучыцель),
дзе Ты жывеш?

39 Ён кажа ім: ідзіце i ўбачыце.
Яны пайшлі i ўбачылі, дзе Ён жыве,
i прабылі ў Яго дзень той.
Было ж каля дзесятай гадзіны.

40 Адзін з дваіх,
што пачулі ад Іаана пра Іісуса i пайшлі за Ім,
быў Андрэй, брат Сімана Пятра.

41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сімана
i кажа яму: мы знайшлі Месію
(што ў перакладзе азначае: Хрыстос).

42 І прывёў яго да Іісуса.
Глянуўшы на яго, Іісус сказаў: ты Сіман, сын Іоны;
ты будзеш звацца Кіфа (што азначае: камень).

43 На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею;
i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною.

44 Філіп жа быў з Віфсаіды,
з горада Андрэя i Пятра.

45 Знаходзіць Фiлiп Нафанаіла i кажа яму:
мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсалі Маісей у законе i прарокі,
Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта.

46 І сказаў яму Нафанаіл: ці можа з Назарэта быць што добрае?
Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі.

47 Убачыў Іісус Нафанаіла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго:
вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма крывадушнасці.

48 Кажа Яму Нафанаіл: адкуль Ты мяне ведаеш?
У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Філіп,
калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе.

49 Нафанаіл адказаў Яму: Равві!
Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў.

50 У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш,
бо Я сказаў табе: "Я бачыў цябе пад смакоўніцаю";
убачыш большае за гэта.

51 I кажа яму: праўду, праўду кажу вам:
з гэтага часу ўбачыце неба раскрытае
i ангелаў Божых, што ўзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага.