Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Ліст апостала Якуба 1

1 Браты мае! Майце веру ў славу Госпада нашага Ісуса Хрыста, без аглядкі на асобы.

2 Бо калі на ваш сход прыйдзе чалавек з залатым пярсцёнкам, багата апрануты, ды прыйдзе таксама бедны ў мізэрным адзенні,

3 і вы звернеце ўвагу на таго, што пышна апрануты, і скажаце яму: "Сядзь тут на выгодным месцы", а беднаму скажаце: "Ты пастой там або сядзь каля маіх ног",

4 дык ці вы не судзіце ў сабе і ці не робіцеся суддзямі з нягоднымі думкамі?

5 Паслухайце, браты мае найдаражэйшыя! Ці не выбраў Бог бедных гэтага свету як багатых вераю і як спадкаемцаў Валадарства, якое абяцаў тым, што любяць Яго?

6 Вы ж зняважылі беднага. Ці не багатыя прыгнятаюць вас, і ці не яны цягаюць вас па судах?

7 Ці ж не яны блюзняць на добрае імя, якое прызвана над вамі?

8 Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: "Любі бліжняга свайго як самога сябе", - добра робіце.

9 Калі ж аглядаецеся на асобы, то ўчыняеце грэх і будзеце асуджаныя законам як злачынцы.

10 Хоць бы хто выканаў увесь закон, а правініўся толькі ў адным, становіцца ва ўсім вінаватым.

11 Бо Той, Хто сказаў: "Не чужалож", сказаў таксама: "Не забівай". Дык калі не чужаложыш, але забіваеш, становішся парушальнікам закону.

12 Гаварыце і рабіце так, як тыя, якія павінны быць суджаны па закону свабоды.

13 Таму, хто не аказаў міласэрнасці, будзе суд без міласэрнасці, бо міласэрнасць вышэй за суд.

14 Што за карысць, браты мае, каб хто казаў, што мае веру, але ўчынкаў не меў бы? Ці ж здолее вера збавіць яго?

15 Калі брат або сястра не маюць у што апрануцца ды не маюць на штодзень ежы,

16 а нехта з вас скажа ім: "Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і ешце", ды не дасць ім таго, што неабходнае целу, што за карысць?

17 Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.

18 Можа скажа хто: "Ты маеш веру, а я маю ўчынкі. Пакажы ты мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру са сваіх учынкаў".

19 Ты верыш, што Бог адзін? Добра робіш, але і дэманы вераць і дрыжаць!

20 Хочаш ведаць, нікчэмны чалавеча, што вера без учынкаў мёртвая?

21 Ці ж не ўчынкамі апраўдаўся бацька наш Абрагам, калі прыносіў у ахвяру на ахвярніку сына свайго Ізаака?

22 Бачыш, што вера садзейнічала яго ўчынкам, ды вера праз учынкі сфармавалася.

23 І споўнілася Пісанне, дзе сказана: "Паверыў Абрагам Богу, і залічана гэта яму за заслугу", і названы ён сябрам Божым.

24 Бачыце, што ўчынкі апраўдваюць чалавека, а не толькі вера?

25 Падобна і распусніца Рагаб ці не ўчынкамі была апраўдана, прымаючы выведнікаў ды іншай дарогай іх адпраўляючы?

26 Бо як цела без духа памёршае, так і вера без учынкаў мёртвая.