НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Ліст Якава 1

1 Якаў, нявольнік Божы і Спадара Ісуса Хрыста, двананцацём плямёнам у расьцярушэньню,— здарованьне.

2 За ўсю радасьць майце, браты мае, як упадаеце ў розныя дазнаньні,

3 Ведаючы, што прабаваньне веры вашае вытварае цярплівосьць;

4 А цярплівосьць няхай вырабляе дасканальнае дзеяньне, каб вы былі дасканальныя а cупоўныя, бязь ніякае нястачы.

5 Калі ж у каго з вас не стаець мудрасьці, няхай просе ў Бога, Каторы даець усім шчодра і ня ўпікае, — і дасца яму.

6 Але няхай просе зь вераю, ані не сумляючыся, бо хто сумляецца, тый падобны да морскае хвалі, ветрам узьніманай а разьвяванай.

7 Дык няхай такая людзіна не гадае, што яна адзяржыць што-колечы ад Спадара.

8 Людзіна з дваячнымі думкамі не кажначасная ў вусіх дарогах сваіх.

9 Няхай хваліцца брат паніжаны вывышэньням сваім,

10 А багаты — паніжэньням сваім, бо ён мінець, як краса на траве.

11 Усходзе сонца з палючым вадам сваім, і трава ссохла, і краса ейная апала, і харашыня выгляду ейнага шчэзла; так і багаты зьвяне ў дарогах сваіх.

12 Дабраславёная людзіна, каторая вытрывала дазнаньні, бо, будучы выпрабаваная, адзяржыць карону жыцьця, што Ён абяцаў тым, каторыя любяць Яго.

13 Няхай ніхто, прабаваны, ня кажа: ,,Я спакушаны Богам", бо Бог ня можа быць спакушаны ліхам, і Ён Сам нікога не спакушае,

14 Але кажны спакушаецца собскімі жадлівасьцьмі сваімі, каторыя яго захапляюць а надзяць.

15 Жадлівасьць жа, пачаўшы, родзе грэх; а супоўна разьвіты грэх прыводзе да сьмерці.

16 Ня блудзіце, браты мае любовыя.

17 Кажнае добрае даньне і кажны дасканальны дар зыходзе з гары, ад Айца сьвятліні, у Каторага няма зьмены ані сьценю адвярненьня.

18 Подле собскае волі Свае зрадзіў Ён нас словам праўды, каб мы былі некатрым пачаткам стварэньняў Ягоных.

19 Дык, браты мае любовыя, няхай кажная людзіна будзе борздая да слуханьня, памальная да гавары, памальная да гневу;

20 Бо гнеў людзкі ня чыне справядлівасьці Бо21 Затым, адхінуўшы кажную бруду і збуялае сердаво, у лагоднасьці прыміце саджанае слова, каторае можа спасьці душы вашы.

22 Але будзьце дзейнікамі Слова, а ня слухачымі толькі, што зводзяць самых сябе.

23 Бо слухачы Слова, а ня дзейнік, падобны да людзіны, што прыроджаныя рысы віду свайго разглядае ў глядзелцы;

24 Бо ён паглядзеў на сябе і адышоў, і якга забыўся, якоў ён.

25 Бо хто ўцеміцца ў дасканальнае права, права свабоды, і трывае ў ім, будучы не забудзькам слухачым, але дзейнікам учынку, тый будзе дабраславёны ў вучынку сваім.

26 Калі хто думае празь сябе, што ён набожны, ня кілзаючы языка свайго, але зводзячы сэрца свае, у тога набожнасьць пустая.

27 Чыстая а беззаганная набожнасьць перад Богам а Айцом ё гэта: давядацца сіротаў а ўдоваў у ватугах іхных, дзяржаць сябе незабрудзяненым ад сьвету.