Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Ліст да Галатаў 1

1 Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою і Ціта.

2 Накіраваўся ж я згодна з аб'яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег, або бягу.

3 Але і Ціт, што быў са мной, хоць быў Грэк, не быў змушаны да абразання.

4 А адносна фальшывых братоў, якія падступіліся, каб выпрабаваць свабоду нашую, якую маем у Ісусе Хрысце, каб адправіць нас зноў у няволю,

5 ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.

6 З тымі ж, што выдаюць сябе за некага, якімі былі калісьці, мяне нішто не вяжа: Бог не ўзіраецца на важнасць асобы. А тыя, што лічацца [за кагосьці], мне не пярэчылі.

7 Нават наадварот, калі ўбачылі, што мне даручана абвяшчаць Евангелле неабрэзаным, як Пётры абрэзаным, -

8 бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, -

9 і калі пазналі, што і мне дадзена гэтая ласка, дык Якуб, Кіфа і Ян, якіх лічылі калонамі, падалі мне і Барнабе руку лучнасці, каб мы [ішлі] да паганаў, а яны да абрэзаных,

10 каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней, каб рабіць гэта.

11 Калі ж пасля таго Пётра прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён гэта заслужыў.

12 Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.

13 За гэтай яго крывадушнасцю пайшлі і другія Юдэі, так што і Барнаба быў уцягнуты імі ў гэту няшчырасць.

14 Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Пётры ў прысутнасці ўсіх: "Калі ты, будучы Юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?"

15 Мы па прыродзе Юдэі, а не з паганаў грэшнікі,

16 ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца не праз выкананне закону, а праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Ісуса Хрыста, каб апраўдацца верай Хрыста, а не выкананнем закону, бо выкананнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.

17 Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, аказаліся самі грэшнымі, ці ж Хрыстос - слуга граху? Аніколі.

18 Бо калі я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю злачынцам.

19 Я вось праз закон памёр для закону, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны з Хрыстом:

20 дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў на смерць Самога Сябе за мяне.

21 Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон справядлівасць, дык Хрыстос памёр бы дарма.