НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Ліст да Ґалятаў 1

1 Паўла апостал, не ад людзёў ані пераз чалавека, але перазь Ісуса Хрыста а Бога Айца, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых,

2 I ўсі браты з імною — цэрквам Ґаляцкім:

3 Ласка вам а супакой ад Бога Айца а Спадара нашага Ісуса Хрыста,

4 Каторы аддаў Сябе за грахі нашы, каб выбавіць нас ад цяперашняга благога веку, подле волі Бога й Айца нашага,

5 Катораму слава на векі вякоў. Амін.

6 Дзіўлюся, што вы так уборзьдзе адхінаецеся да іншае дабравесьці ад тога, хто вас пагукаў да ласкі Хрыстовае,

7 Каторая ня іншая, але ё некатрыя, што вас парушаюць і хочуць абярнуць Евангелю Хрыстову.

8 Але калі б нават мы альбо ангіл ізь неба дабравесьціў, апрача тога, што мы дабравесьцім, няхай будзе пракляты.

9 Як мы казалі ўперад, і цяпер ізноў кажу: калі б хто абяшчаў вам Евангелю, апрача тае, што вы прынялі, няхай будзе пракляты.

10 Бо ці ў людзёў я шукаю зычлівасьці, ці ў Бога? або ці людзём гадзіць стараюся? Калі б я яшчэ гадзіў людзём, ня быў бы нявольнік Хрыстоў.

11 Паведамляю вам, браты, што Евангеля, каторую я абяшчаў, ня ё подле чалавека;

12 Бо й я прыняў яе й навучьіўся не ад чалавека, але з аб'яўленьня Ісуса Хрыста.

13 Вы чулі праз пярэдні паступак мой у Юдаізьме, што я надзвычайна перасьледаваў царкву Божую й губіў яе,

14 I выпераджаў у Юдаізьме шмат каго з равесьнікаў у народзе сваім, будучы нямерна рупатлівы праз навуку айцоў сваіх.

15 Як жа Бог, Каторы аддзяліў мяне ад улоньня маці мае і пагукаў мяне ласкаю Сваёй,

16 Аб'явіў Сына Свайго імне, каб я мог абяшчаць Дабравесьць Ягоную памеж народаў, — я зараз не парадзіўся зь целам а крывёй,

17 Ані зышоў да Ерузаліму да тых апосталаў, што былі перад імною, але пайшоў да Арабы і ўзноў зьвярнуўся да Дамашку.

18 Потым, за тры гады, я хадзіў да Ерузаліму даведацца да Кіфы і заставаўся зь ім дзён пятнанцаць.

19 Ніякага ж іншага з апосталаў я ня бачыў, апрача Якава, брата Спадаровага.

20 (Цяпер, што я пішу вам, вось, перад Богам, не маню).

21 Тады я пайшоў да краёў Сыры а Кілікі.

22 Але ня быў я ведамны асабіста цэрквам у Юдэі, каторыя ў Хрысту;

23 Толькі яны чулі, што „Тый, каторы перасьледаваў нас некалі, цяпер абяшчае Евангелю веры, каторую калісь губіў",

24 I славілі за мяне Бога.