Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Ліст да Эфесцаў 1

1 І вы былі памёршымі праз правіны і грахі вашы,

2 у якіх калісьці хадзілі паводле гэтага веку, па волі князя ўлады паветранай, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.

3 Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажадлівасцях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.

4 Але Бог, багаты міласэрнасцю, праз бязмежную любоў Сваю, якою ўзлюбіў нас

5 і, хоць былі мы мёртвымі праз грахі, ажывіў нас з Хрыстом, - ласкаю вы збаўлены, -

6 і ўваскрасіў, і пасадзіў у нябёсах у Хрысце Ісусе,

7 каб у наступных вяках выявіць нам незвычайныя багацці ласкі Сваёй у ласкавасці да нас у Хрысце Ісусе.

8 Бо ласкаю вы збаўлены праз веру, і гэта не ад вас, але Божы дар;

9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.

10 Бо мы - Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.

11 Дзеля таго памятайце, што вы, калісьці пагане целам, якіх завуць неабрэзаннымі тыя, што называюцца абрэзаннымі [абразаннем] на целе рукатворным,

12 у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.

13 Цяпер жа ў Хрысце Ісусе вы, што калісьці былі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыстову.

14 Бо Ён - супакой наш, Які злучыў абодвух у адно, і зруйнаваў сцяну паміж імі, і варожасць - целам Сваім,

15 скасаваў закон прыказанняў вучэннем, каб з двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, творачы супакой,

16 і прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж, Самім Сабою знішчаючы варожасць.

17 І, прыйшоўшы, Ён абвясціў супакой вам, якія былі далёка, ды супакой тым, што былі блізка.

18 Бо праз Яго адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.

19 Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне святых і члены сям'і Божай,

20 угрунтаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым каменем ёсць Сам Хрыстос Ісус,

21 на Якім уся пабудова зладжана расце ў святую святыню ў Госпадзе,

22 на Якім і вы разам будуецеся на жытло Божае ў Духу.