НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Ліст да Эфэсян 1

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, сьвятым а верным у Хрысту Ісусу, каторыя ў Ефесе:

2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, і Спадара Ісуса Хрыста.

3 Дабраславёны Бог і Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы падабраславіў нас кажным духоўным дабраславенствам у нябёсах у Хрысту;

4 Як Ён абраў нас у Ім перад закладзінамі сьвету, каб мы былі сьвятыя а бязгрэшныя перад Ім у міласьці,

5 Наканаваўшы ўсынавіць нас Сабе перазь Ісуса Хрыста, подле зычлівае волі Свае,

6 На хвалу славы ласкі Свае, каторай Ён ласку ўчыніў нам у Ўмілаваным,

7 У Каторым мы маем адкупленьне крывёй Ягонай, дараваньне выступаў, подле багацьця ласкі Ягонае,

8 Каторай Ён забагаціў нас усёй мудрасьцяй а разуменьням,

9 Аб'явіўшы нам тайну волі Свае подле зычлівасьці Свае, каторую Ён замерыў у Самым Сабе,

10 да загады паўнінёю часоў, каб усе нябёснае й земнае задзіночыць пад галавою Хрыстовай;

11 У Ім, у Каторым і спаў спадак нам, наканаваным подле замеру Таго, Каторы ўсе дзее подле рады волі Свае,

12 Каб мы былі да хвалы славы Ягонае, мы, што перш спадзяваліся ў Хрысту;

13 I ў Каторым і вы, пачуўшы слова праўды, Дабравесьці спасеньня свайго, у Каторага таксама ўверыўшы, запячатаваны абяцаным Сьвятым Духам,

14 Каторы ё задатак спадку нашага на адкупленьне прыдбанае собскасьці да хвалы славы Ягонае.

15 Затым і я, пачуўшы празь веру вашу ў Спадара Ісуса а празь міласьць да ўсіх сьвятых,

16 Бязупынку дзякую за вас Богу, мянуючы вас у малітвах сваіх,

17 Каб Бог Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец славы, даў нам духа мудрасьці а аб'яўленьня да супоўнага пазнаньня Яго,

18 I асьвяціў сьвятлом вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што за надзея пагуканьня Ягонага, і што за багацьце славы спадку Ягонага ў сьвятых,

19 I што за нязьмерная вялікасьць сілы Ягонае ў нас, што верым подле дзеяньня магутнасьці сілы Ягонае,

20 Каторай Ён дзеяў у Хрысту, ускрысіўшы Яго зь мертвых і пасадзіўшы паправе Сябе на нябёсах,

21 Над кажнае князства а ўладу а сілу а панаваньне а кажнае імя, менаванае ня толькі ў гэтым веку, але і ў прыйдучым,

22 I ўсе паддаў пад ногі Ягоныя, і даў Яго над усе — за галаву царквы,

23 Каторая ё цела Ягонае, паўніня ўсе ў вусім Напаўняючага.