Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Ліст да Калосцаў 1

1 Хачу вось, каб вы ведалі, якую барацьбу я маю за вас і за тых, што ў Лаадыцэі, і за ўсіх, што не бачылі мяне асабіста ў целе,

2 каб парадаваліся сэрцы іх, злучаныя ў любові і для поўнага ўзбагачэння розуму, дзеля пазнання тайны Бога [і Айца, і] Хрыста,

3 у Якім усе скарбы мудрасці і ведання схаваны.

4 Гэта вам кажу, каб ніхто вас не падмануў падступствам слоў.

5 Бо хаця я адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы парадак ваш і цвёрдасць веры вашай у Хрыста.

6 Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, у Ім і жывіце,

7 укарэненыя і ўбудаваныя ў Ім, і ўзмоцненыя ў веры, як і былі навучаны, несупынна дзякуючы Яму.

8 Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, паводле стыхій свету, а не паводле Хрыста.

9 Бо ў Ім прабывае ўся паўната Боства цялесна,

10 і вы напоўнены ў Ім, Які ёсць галава ўсякага начальства і ўлады.

11 У Ім вы абрэзаны абразаннем, не рукой зробленым удасканаленнем цела грахоўнага, але абразаннем Хрыстовым,

12 пахаваныя з Ім у хросце, вы з Ім і ўваскрэслі праз веру ў магутнасць Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых.

13 І вас, мёртвых у злачынствах і неабрэзанасці цела вашага, ажывіў з Ім, дараваўшы нам усе грахі,

14 скасаваўшы напісаную рукою пастанову, што асуджала нас, што была супраць нас, і ўзяў Яго з асяроддзя нашага і прыбіў Яго да крыжа,

15 раззброіўшы начальствы і ўлады, выставіў адважна [на відовішча], трыумфуючы над імі ў Ім.

16 Дык хай ніхто вас не асуджае за яду або пітво, або з прычыны дня святочнага, ці маладзіка, ці суботы,

17 якія з'яўляюцца ценем будучага, цела ж - Хрыстова.

18 Ніхто няхай не пазбавіць вас узнагароды, маючы ўпадабанне ў прыніжэнні сябе і кульце анёлаў, звяртаючы ўвагу на тое, што не бачыў, марна пышачыся розумам цела свайго

19 і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.

20 Дык калі вы памёрлі з Хрыстом для стыхій свету, чаму ж, быццам жывучы яшчэ ў свеце, падпарадкоўваецеся вы пастановам:

21 "Не чапай, не каштуй, не дакранайся"?

22 Гэта ўсё праз само карыстанне вынішчаецца, згодна з пастановамі і навукамі чалавечымі.

23 Гэта мае толькі выгляд мудрасці ў самавольным служэнні, у пакорлівасці, у нядбанні пра цела, у поўнай непашане да насычанасці цела.