Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Дзеі Апосталаў 1

1 І, калі спаўняўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі разам у тым жа месцы.

2 І раптам стаўся шум з неба, як бы ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.

3 І паказаліся ім паасобна языкі, як бы агнявыя, і паселі на кожнага з іх;

4 і напоўнены былі яны ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі так, як ім Дух даваў прамаўляць.

5 Жылі тады ў Ерузаліме Юдэі, людзі пабожныя, з усіх народаў, што ёсць пад небам;

6 і, калі ўзняўся гэты голас, збеглася мноства людзей і дзівіліся, бо кожны чуў іх, як прамаўлялі на яго мове.

7 Слупянелі яны і дзівіліся, кажучы: "Ці ж вось гэтыя усе, што прамаўляюць, не Галілейцы?

8 Дык як жа мы кожны чуем сваю ўласную мову, у якой мы нарадзіліся?

9 Парты і Мэды, Эламіты і жыхары Мэзапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі,

10 Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лібіі, што каля Цырэны, і прыбыльцы з Рыма,

11 а таксама Юдэі і празеліты, Крыцяне і Арабы, - чуем, што яны гавораць пра веліч Божую на нашых мовах".

12 І слупянелі ўсе і не разумелі гэтага, кажучы адзін аднаму: "Што гэта можа быць?"

13 А іншыя, падсмейваючыся, казалі: "Можа быць, яны напіліся маладога віна?"

14 Тады Пётра, стаўшы з адзінаццаццю, узвысіў голас свой і сказаў ім: "Мужы Юдэйскія ды ўсе жыхары Ерузаліма, хай будзе вам гэта ведама, і ўспрыміце вушамі мае словы!

15 Гэтыя людзі не п'яныя, як вы думаеце, бо трэцяя гадзіна дня,

16 але гэта спаўняецца тое, што сказана праз прарока Ёэля:

17 "І будзе: у апошнія дні, - кажа Бог, - выллю ад Духа Майго на кожнае цела; і будуць праракаваць сыны вашыя і дочкі вашыя, і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць бачыць сны.

18 І на слуг Маіх і на служак выллю ў тыя дні ад Духа Майго, і будуць праракаваць.

19 І дам цуды на небе, угары, ды знакі на зямлі, унізе, кроў і агонь, і слупы дыму;

20 сонца зменіцца ў цемру, і месяц - у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і страшны.

21 І будзе: кожны, хто будзе прызываць імя Госпада, будзе збаўлены".

22 Мужы Ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса з Назарэта, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,

23 Яго вось, Які паводле вызначанага рашэння і наканавання Божага быў выдадзены, вы, рукамі беззаконных укрыжаваўшы, забілі,

24 але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы ад пакут смерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім.

25 Бо Давід кажа адносна Яго: "Стаяў я перад Богам маім заўсёды; бо Ён праваруч мяне, каб не захістаўся.

26 Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё, і ўзвесяліўся язык мой; і нават цела маё супакоіцца ў спадзяванні.

27 Бо не пакінеш душы маёй у пекле ды не дасі Святому Твайму ўбачыць парахненне.

28 Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго".

29 Мужы браты, хай дазволена мне будзе сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, ды магіла яго захавалася ў нас да сённяшняга дня.

30 Як прарок, ён ведаў, што Бог прысягаў яму вернай прысягай, што ад плода сцёгнаў яго [паводле цела паставіць Хрыста] і пасадзіць на пасадзе яго,

31 і, прадбачачы будучыню, гаварыў пра ўваскрэсенне Хрыста, што не застанецца [душа Яго] ў пекле, ды што цела Яго не ўбачыць парахнення.

32 Гэтага вось Ісуса ўваскрасіў Бог, і мы ўсе - сведкі гэтага.

33 Ён быў правіцаю Божаю ўзвышаны, атрымаўшы ад Айца абяцанне Духа Святога, і выліў Яго, як вы бачыце і чуеце.

34 Бо Давід не ўзышоў на неба; аднак ён кажа: "Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне,

35 аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае".

36 Дык хай вельмі цвёрда ведае ўвесь дом Ізраэля, што гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі, Бог учыніў Госпадам і Хрыстом".

37 Калі яны пачулі гэта, спакарыліся сэрцам ды пыталіся ў Пётры і іншых апосталаў: "Дык што маем мы рабіць, мужы браты?"

38 А Пётра [сказаў] ім: "Учыніце навяртанне, і хай кожны з вас прыме хрост у імя Ісуса Хрыста на адпушчэнне вашых грахоў, і атрымаеце дар Духа Святога;

39 бо вам належыць абяцанае і сынам вашым, ды ўсім тым, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, Бог наш".

40 І многімі іншымі словамі сведчыў і ўшчуваў іх, кажучы: "Ратуйцеся ад гэтага роду распуснага".

41 Дык тыя, што прынялі яго словы, былі ахрышчаны; і ў той дзень было далучана каля трох тысяч душ.

42 І трывалі яны ў навуцы апосталаў ды ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах.

43 І страх быў у кожнай душы; бо апосталы чынілі мноства знакаў і цудаў.

44 Усе тыя, што ўверылі, былі разам ды ўсё мелі супольнае,

45 і прадавалі маёмасць і ўласнасць ды дзялілі яе паміж тымі, у каго якая была патрэба;

46 і штодзень аднадушна заставаліся ў святыні, і, ламаючы хлеб па дамах, спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца,

47 славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа. Госпад жа штодзень дадаваў [да царквы] тых, што мелі быць збаўлены.