НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Другі Ліст да Цімоха 1

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, подле абятніцы жыцця ў Хрысту Ісусу,

2 Цімоху, любоваму дзяцяці: ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спадара нашага.

3 Дзякую Богу, Катораму служу ад прабацькоў з чыстым сумленьням, як штачасна ўспамінаю цябе ў маленьнях сваіх ноч і дзень,

4 Жадаю бачыць цябе, успамінаючы сьлёзы твае, каб імне напоўніцца радасьцяй,

5 Успамінаючы шчырую веру тваю, што была ўперад у бабулі тваёй Лоідзе і ў матцы тваёй Еўніццы, і я пераканаўшыся, што і ў табе.

6 З гэтае прычыны дамяняю табе разьдзьмухаваць поламя дару Божага, каторы ў табе пераз узлажэньне рук маіх;

7 Бо даў нам Бог духа ня боязьні, але магутнасьці а міласьці а самавалоданьня.

8 Дык не саромся сьветчаньня Спадара нашага ані мяне, вязьня Ягонага; але цярпі з Дабравесьцяй подле магутнасьці Божае,

9 Каторы спас нас і пагукаў нас сьвятым пагуканьням ня подле ўчынкаў нашых, але подле собскага замеру Свайго і ласкі, данае нам у Хрысту Ісусу перад вечнымі часамі,

10 А выяўленае цяпер зьяўленьням Спаса нашага Ісуса Хрыста, Каторы памярцьвіў сьмерць і вынес на сьвятліню жыцьцё і нераскладальнасьць пераз Евангелю,

11 Да каторае я прызначаны за агалашэньніка а апостала а вучыцеля народаў.

12 Згэтае прычыны я й цярплю гэта; але не саромлюся. Бо я ведаю, у каго я ўверыў, і я пераканаўшыся, што Ён дуж захаваць задатак мой аж да тога дня.

13 Моцна дзяржыся зразы здаровых слоў, што ты чуў ад мяне ў веры а міласьці, каторыя ў Хрысту Ісусу.

14 Сьцеражы добры задатак, давераны Духам Сьвятым, Каторы жыхара ў нас.

15 Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсі аскія, з каторых Фіґель а Гэрмаґен.

16 Няхай Спадар зьмілуецца над домам Анісіфаровым, бо ён часта чырсьцьвіў мяне і не сароміўся зялезаў маіх,

17 Але, прыбыўшы да Рыму, рупна шукаў мяне і знайшоў.

18 Хай дасьць яму Спадар знайсьці міласэрдзе ў Спадара таго дня; а колькі ён служыў у Ефесе, ты вельма добра ведаеш.