Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Другі ліст апостала Пётры 1

1 Былі ж у народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі-ашуканцы, каторыя ўцягваюць у згубныя секты і, адцураўшыся Валадара, Які іх адкупіў, рыхтуюць сабе скорую загубу.

2 І многія пойдуць слядамі іхняй распусты, і дарога праўды з-за іх знеслаўляцца будзе.

3 І яны ў хцівасці будуць лавіць вас ілжывымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і згуба іх не абміне.

4 Бо калі саграшыўшых анёлаў Бог не пашкадаваў, але, звязаўшы путамі пякельнай цемры, аддаў захаваць на суд;

5 і калі не пашкадаваў першага свету, а ўхаваў толькі васьмярых з Ноем, прапаведнікам справядлівасці, наводзячы патоп на бязбожны свет;

6 таксама гарады Садом і Гамору, ператварыўшы ў попел, асудзіў на згубу, даючы прыклад кары для тых, што будуць бязбожнымі ў будучыні,

7 і выратаваў справядлівага Лота, што пакутаваў ад распусных паводзін нягоднікаў,

8 бо гэты справядлівы, пражываючы сярод іх, з дня на дзень сваю справядлівую душу крыжаваў іх бязбожнымі ўчынкамі, каторыя бачыў і аб каторых чуў,

9 дык ведае Госпад, як пабожных выратаваць ад спакушэння, а несправядлівых захаваць на пакаранне ў дзень суда,

10 а перад усім тых, што ідуць за целам у нячыстай пажадлівасці і пагарджаюць начальствам; нахабнікаў, пыхліўцаў, што не баяцца блюзніць на вышэйшых,

11 у той час як анёлы, большыя за іх сілай і магутнасцю, не выносяць перад Госпадам прысуд супраць іх блюзнерства.

12 Яны, як неразумныя жывёлы, што прызначаны з натуры сваёй на злаўленне і знішчэнне, блюзняць на тое, чаго не разумеюць, ды ў нікчэмнасці сваёй будуць знішчаны,

13 і атрымаюць плату за несправядлівасць. За асалоду ўважаюць яны штодзённую раскошы, як сараматнікі і агіднікі знаходзячы асалоду, у распуснасці сваёй банкетуючы з вамі.

14 Вочы іхнія поўныя чужаложства і няспыннага граху, зводзяць яны душы хісткія; сэрцы іхнія апанаваныя хцівасцю, яны - сыны праклёну;

15 сышоўшы з простага шляху, заблукалі ды пайшлі дарогай Балаама Басорава, які ўзлюбіў плату за несправядлівасць,

16 але быў пакараны за сваё злачынства: пад'ярэмная жывёла, нямая, прамовіўшы чалавечым голасам, стрымала неразумнасць прарока.

17 Яны - крыніцы без вады, воблакі, віхрам гнаныя, каторых чакае туман цемры на вякі.

18 Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай распустай тых, што замала асцерагаюцца аблудаў ды пражываюць у блудзе;

19 абяцаюць ім свабоду, а самі - нявольнікі нікчэмнасці; бо хто кім пераможаны, той таго і нявольнік.

20 Бо калі хто ўцякае ад брыдот свету праз пазнанне Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста, а потым зноў, заблытаўшыся, захапляецца імі, дык апошнія яго справы горшыя за папярэднія.

21 Лепш было б ім дарогі справядлівасці не ведаць, чым, пазнаўшы, адвярнуцца назад ад дадзенага ім святога прыказання.

22 Споўнілася бо на іх тое, аб чым слушна кажа прыказка: "Сабака вярнуўся да сваіх рыготаў, а свіння памытая - да бруднай лужыны".