НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Другі Ліст да Карынцян 1

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, а Цімох брат, царкве Божай, што ў Карынце, з усімі сьвятымі, што ў вусёй Ахаі:

2 ласка вам а супакой ад Бога Айца а Спадара Ісуса Хрыста.

3 Дабраславёны Бог а Ацец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец міласэрдзя і Бог усялякага пацяшэньня,

4 Каторы цеша нас у кажнай атузе нашай, каб і мы маглі цешыць тых, што былі б у якой-лень атузе, тым пацяшэньням, каторым Бог цеша нас самых!

5 Бо як збыткуюць у нас цярпеньні Хрыстовы, так пераз Хрыста збыткуюць таксама пацяшэньні нашы.

6 Калі мы ў ватузе, дык дзеля вашага пацяшэньня а спасеньня, каторае дзеецца ператрываньням тых самых цярпеньняў, каторыя й мы церпім;

7 I надзея наша на вас пэўная. Калі ж цешымся, дык із вашага пацяшэньня а спасеньня, ведаючы, што як вы ўчасьнікі цярпеньня, так і пацяшэньня.

8 Бо мы ня зычым, каб вы ня ведалі, браты, праз атугу, каторая сталася нам ув Азі, што мы ацяжараны былі звыш меры а сілы, ажно былі ў безнадзеяньню ўзглядам жыцьця.

9 Але самы ў сабе мелі рассудак сьмерці, каб не спадзявацца на самых сябе, але на Бога, Каторы ўскрышае мертвых,

10 Каторы выбавіў нас ад так блізкое сьмерці і выбаўляе, і на Каторага спадзяемся, што й яшчэ выбаве.

11 I вы супрацаваць будзеце малітвамі за нас, каб за дары нам, за прычынаю шмат каго, дзякаваньне было за нас.

12 Бо пахвала нашая гэта, сьветчаньне сумленьня нашага, што ў прасьціні а шчырасьці перад Богам. ня ў мудрасьці цялеснай, але ў ласцы Божай, мы паступалі на сьвеце, асабліва ж із вамі.

13 Бо мы ня пішам вам нічога іншага, але што вы чытаеце й разумееце, і спадзяюся, што будзеце разумець аж да канца;

14 Бо вы часткава й даведаліся ўжо, што мы будзем вашай пахвалаю, аднолькава й вы нашай, у дзень Спадара нашага Ісуса.

15

3 гэтай пэўнасьцю я маніўся прыйсьці да вас уперад, каб вы ўдругава ласку мелі,

16 I пераз вас прайсьці да Макядоні, з Макядоні ж ізноў прыйсьці да вас, а вы праводзілі б мяне да Юдэі.

17 Ці ўлегцы я зрабіў, маючы такі замер ? Ці што я замяраю, подле цела замяраю, так што ў мяне „Але, але" і „Не, не"?

18 Вось жа, верны Бог, што слова наша да вас ня ёсьць „Але" й „Не".

19 Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, абяшчаны памеж вас намі, імною а Сіланом а Цімохам, ня быў „Але" й „Не"; але ў Ім было „Але",

20 Бо ўсі абяцаньні Божыя ў Ім „Але" і ў Ім „Амін", — на славу Божую пераз нас.

21 А тый, што зацьвярджае нас із вамі ў Хрысту і памазаў нас, ё Бог,

22 Каторы таксама запячатаваў нас і даў задатку Духа ў сэрцы нашы.

23 Бо гукаю Бога за сьветку на душу сваю, што, шчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў да Карынту,

24 Не затым, быццам мы бярэм уладу над вераю вашаю; але мы супрацаўні радасьці вашае: бо вераю вы стаіце.