НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Першы Ліст да Цімоха 1

1 Паўла, апостал Ісуса Хрыста, з расказаньня Бога, Спаса нашага, а Спадара Ісуса Хрыста, надзеі нашае,

2 Цімоху, праўдзіваму сыну ў веры: ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога, Айца нашага, а Хрыста Ісуса, Спадара нашага.

3 Як я прасіў цябе застацца ў Ефэсе, як я адходзіў да Македоні, каб ты расказаў некатрым ня вучыць накш

4 Ані зварачаць увагі да байкаў а бясконцых радаводаў, каторыя больш прыводзяць да сьпярэчак, чымся да Божага збудаваньня, каторае ў веры.

5 Мэтаю ж загады ё міласьць із чыстага сэрца а з добрага сумленьня а зь нядвудушнае веры,

6 Ад чаго некатрыя, ня лучыўшы, адхінуліся да пустое гаворкі,

7 Зычачы быць вучыцелямі Закону, не разумеючы ані тога, што гукаюць, ані тога, што моцна цьвердзяць.

8 Мы ж ведаем, што Закон добры, калі хто праўна ўжывае яго,

9 Ведаючы тое, што Закон не тарнуюць да справядлівага, але да бяспраўнікаў а нясуворных, да бязбожных а грэшных, да несьвятых а будзенячых, да ўбіўцаў айцоў а маткаў а людаўбіўцаў,

10 Да бязуляў, садомнікаў, людакрадаў, манюкаў, хвальшыва прысягаючых і да ўсяго, праціўнага здаровай навуццы,

11 Подле Дабравесьці славы дабраславёнага Бога, каторая імне даверана.

12 Дзякую Хрысту Ісусу, Спадару нашаму, Каторы даў імне сілу, што прызнаў мяне за вернага, прызначыўшы на службу,

13 Мяне, каторы быў уперад блявузґаньнікам а перасьледаваньнікам а шкоднікам, але адзяржаў міласэрдзе, бо дзеяў зь неведзі, у няверы;

14 Але ласка Спадара нашага надзвычайна збыткавала зь вераю а міласьцяй, каторыя ў Хрысту Ісусу.

15 Вернае слова і годнае ўсялякага прыйма, што Хрыстос Ісус прышоў на сьвет спасьці грэшнікаў, з каторых я першы.

16 Але дзеля тога я прыдбаў міласэрдзе, каб у імне першым паказаў Ісус Хрыстос усю цярплівосьць да прыкладу тым, што ўвераць у Яго да жыцьця вечнага.

17 Каралю ж вякоў, нераскладальнаму, нявідомаму, адзінаму Богу чэсьць а хвала на векі вякоў. Амін.

18 Гэтую загаду даю табе, дзяцё Цімоша, згодна з былымі празь цябе прароцтвамі, каб ты ваяваў згодна зь імі добрую вайну,

19 Маючы веру й добрае сумленьне, каторае некатрыя адхінуўшы, мелі разьбіцьцё карабля веры свае;

20 Меж іх Гімен а Аляксандра, каторых я выдаў шайтану, каб навучыліся не блявузґаць.