Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Першы ліст апостала Пётры 1

1 Дык адкінуўшы ўсякае ліха і ўсякую падступнасць, і крывадушнасць, зайздрасць ды ўсякае ачарненне,

2 як нованароджаныя дзеткі запрагніце духоўнага і непадробленага малака, каб ад яго вы ўзраслі да збаўлення,

3 бо вы пакаштавалі, які салодкі Госпад.

4 Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам і каштоўнага,

5 і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.

6 Пра гэта сказана ў Пісанні: "Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, і, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены".

7 Дык Ён для вас, веруючых, - гонар, а для няверуючых: "камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавою вугла",

8 ды "каменем спатыкнення і каменем згаршэння"; аб яго спатыкаюцца тыя, што не вераць Слову, на што і прызначаны.

9 Але вы - выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд, аддзелены, каб абвяшчаць магутнасць Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;

10 вы, калісьці не народ, а цяпер народ Божы, якія былі не атрымаўшымі міласэрнасці, а цяпер даступіліся міласэрнасці.

11 Умілаваныя, прашу вас, як прыхадняў і падарожнікаў, паўстрымацца цялесных пажаданняў, якія ваююць супраць душы.

12 Паводзіны вашыя сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што ставяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашыя добрыя ўчынкі, славілі Бога ў дзень адведзінаў.

13 Падпарадкоўвайцеся кожнай людской уладзе дзеля Госпада: ці гэта цару, як вышэйшаму валадару,

14 ці то намеснікам, што праз яго пасланы дзеля пакарання злачынцаў або дзеля пахвалы тых, што дабро робяць,

15 бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны невуцтву неразумных людзей,

16 як людзі свабодныя, ды не як тыя, для якіх свабода ёсць покрыва зла, але як слугі Божыя.

17 Усіх паважайце, братоў любіце, Бога бойцеся, цара шануйце!

18 Нявольнікі! З усім страхам падпарадкоўвайцеся гаспадарам, і не толькі добрым і спагадным, але таксама і суровым.

19 Бо гэта ласка, калі хто ў імя Бога пераносіць гора, церпячы несправядліва.

20 Бо што гэта за слава, калі вас за грахі б'юць па твары? Але калі церпіце, робячы дабро, дык гэта ласка ў Бога.

21 Вы ж на гэта пакліканы; бо і Хрыстос цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб ішлі вы Яго слядамі:

22 Ён не ўчыніў граху, і ў Яго вуснах не знойдзена подступу.

23 Ён, зняважаны, не зневажаў, церпячы, не пагражаў, але ўсё перадаў справядліваму Суддзі.

24 Ён Сам у Сваім целе занёс нашыя грахі на дрэва, каб мы, забыўшыся на грэх, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.

25 Бо вы былі, як заблукаўшыя авечкі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Вартаўніка душ вашых.