НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Першы Ліст Пётры 1

1 Пётра, апостал Ісуса Хрыста, прыходным расьцярушэньня ў Понце, Ґаляце, Кападоццы, Азі а Віфіні, абраным

2 Зь перадведаньня Бога Айца, пасьвячэньням Духа, да паслухменства а пакрапленьня крывёй Ісуса Хрыста: ласка вам а супакой няхай памножацца.

3 Дабраславёны Бог а Айцец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Каторы, подле вялікага міласэрдзя Свайго, адрадзіў нас да надзеі жывое пераз ускрысеньне Ісуса Хрыста зь мертвых,4 Да непсавальнага а незабрудзяненага а нязьвялага спадку, захаванага ў нябёсах вам,

5 Сілаю Божаю перазь веру сьцеражоных да спасеньня, гатовага аб'явіцца ў вапошнім часе.

6 Гэтым захапляйцеся, пасмуціўшыся цяпер крыху (калі надабе) ад розных дазнаньняў,

7 Каб выпрабаваная вера вашая была дарожшая за гінучае, хоць прабаванае агнём, золата, да пахвалы а славы а сьці ў зьяўленьне Ісуса Хрыста,

8 Каторага, ня бачыўшы, мілуеце, Каторага цяпер ня бачачы, але верачы, захапляецеся радасьцяй нявымоўнай і найславутшай,

9 Адзержуючы канец веры сваей — спасеньне душаў.

10 Прарокі, што праракалі ласку вам, даведаваліся а дасьледавалі гэтае спасеньне,

11 Дасьлядуючы, на каторы або на які час зьясьняў Дух Хрыстоў, каторы быў у іх, сьветчачы наперад празь цярпеньні Хрыстовы і славу па іх.

12 Ім аб'яўлена было, што ня ім самым, але нам служыла тое, што цяпер абешчана вам тымі, каторыя зьясьняюць вам Дабравесьць Духам Сьвятым, пасланым ізь нябёс, на што ангілы жадаюць глядзець.

13 Затым, паперазаўшы сьцёгны розуму свайго, будучы цьвярозыя, супоўна спадзявайцеся ласкі, каторая будзе дана вам у зьяўленьню Ісуса Хрыста.

14 Як паслухменыя дзеці, не тарнуйцеся да пярэдніх жадлівасьцяў у нясьведам'ю сваім;

15 Але як Тый, што пагукаў вас, ё сьвяты, будзьце таксама сьвятыя ў вусім паступку;

16 Бо напісана: „Будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты".

17 I калі вы завіце Айцом Таго, Хто, не зважаючы на асобы, судзе кажнага подле ўчынкаў ягоных, каратайце час падарожжаваньня свайго із страхам,

18 Ведаючы, што не псавальным срэбрам альбо золатам вы адкуплены ад марнага паступку, пераданага ад бацькоў,

19 Але каштоўнай крывёю Хрыстовай, як беззаганнага а чыстага ягнётка,

20 Наканаванага запраўды перад закладзінамі сьвету, але зьяўленага ў канцы часоў вам,

21 Каторыя ўверылі перазь Яго ў Бога, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых і даў Яму славу, каб вера вашая а надзея былі ў Богу.

22 Ачысьціўшы душы свае паслухменствам праўдзе да нядвудушнае братняе любові, горача мілуўце адзін аднаго з чыстага сэрца,

23 Будучы ізноў народжаныя не з псавальнага семені, але зь непсавальнага, жывым і трываючым на векі Словам Божым.

24 Бо кажнае цела —як трава, і кажная слава — як краса травы; трава зьвяла, і краса апала;

25 Але слова Спадарова трывае на векі. А гэта ё тое слова, што вам абешчана.