Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Першы ліст апостала Яна 1

1 Дзеткі мае, пішу вам гэта, каб вы не грашылі. Але калі б хто і саграшыў, маем Заступніка перад Айцом - Ісуса Хрыста Справядлівага.

2 Ён ёсць ахвяра перамольная за грахі нашыя, ды не толькі за грахі нашыя, але таксама за грахі ўсяго свету.

3 З гэтага пазнаём, што ведаем Яго: калі выконваем прыказанні Яго.

4 Хто кажа: "Ведаю Яго" і не выконвае Яго прыказанняў, той ілгун, і ў ім няма праўды.

5 А хто выконвае Яго слова, у тым сапраўды любоў Бога ажыццявілася. Па гэтым вось пазнаём, што мы ў Ім.

6 Хто кажа, што ён у Ім прабывае, мусіць таксама хадзіць так, як Ён хадзіў.

7 Улюбёныя! Не пішу для вас новае прыказанне, але прыказанне старадаўняе, каторае вы мелі ад пачатку: старадаўняе прыказанне ёсць слова, якое вы чулі.

8 Але і новае прыказанне пішу вам, яно праўдзівае ў Ім і ў нас, бо цемра прамінае, і праўдзівае святло свеціць ужо.

9 Хто кажа, што ён у святле, і ненавідзіць брата свайго, той дагэтуль у цемры.

10 Хто любіць брата свайго, той застаецца ў святле ды няма ў ім згаршэння.

11 А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.

12 Пішу вам, дзеткі: адпушчаны вам грахі ў імя Яго.

13 Пішу вам, бацькі: вы пазналі Таго, Хто ёсць ад пачатку. Пішу вам, юнакі: вы перамаглі ліхога.

14 Напісаў вам, дзеці: вы ведаеце Айца. Напісаў вам, бацькі: пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.

15 Не любіце свету, ані таго, што ў свеце. Бо калі хто любіць свет, у тым няма любові Айца.

16 Бо ўсё, што ў свеце: пажаданне цела, пажаданне вачэй ды пыхлівасць жыццёвая, - не ад Айца, але ад свету.

17 І свет мінае, і пажаданні яго; а хто спаўняе волю Божую, той трывае вечна.

18 Дзеткі, ужо апошні час; і як вы чулі, што антыхрыст надыходзіць, і ў гэты час з'явілася многа антыхрыстаў; з гэтага пазнаём, што ўжо апошні час.

19 Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.

20 Але вы атрымалі намашчэнне ад Святога, і вы ўсе гэта ведаеце.

21 Я вам напісаў не як не ведаючым праўду, але як ведаючым яе, бо любая хлусня не ад праўды.

22 Хто ж тады ілгун, калі не той, хто пярэчыць, што Ісус ёсць Хрыстос? Той ёсць антыхрыст, хто не прызнае Айца і Сына.

23 Кожны, хто не прызнае Сына, не мае таксама і Айца; а хто вызнае Сына, той мае і Айца.

24 Няхай захаваецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку. Калі тое, што вы чулі ад пачатку, захаваецца ў вас, дык вы будзеце трываць у Сыне і ў Айцу.

25 А вось абяцанне, якое Ён нам даў: жыццё вечнае.

26 Гэта ўсё я вам напісаў адносна тых, якія зводзяць вас.

27 І намашчэнне, якое вы атрымалі ад Яго, трывае ў вас, і не трэба, каб вас хтосьці вучыў, бо самае Яго намашчэнне вучыць вас усяму, і яно праўдзівае, і няма ў ім хлусні, і як вас навучыла, так вы і трывайце ў ім.

28 Дык цяпер, дзеткі, трывайце ў Ім, каб, калі Ён з'явіцца, мелі ў Ім надзею, ды каб у дзень Яго прыходу не дазналі перад Ім сораму.

29 Калі вы ведаеце, што Ён справядлівы, дык ведайце, што кожны, хто чыніць справядлівасць, з Яго нарадзіўся.