НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Першы Ліст Яана 1

1 Праз тое, што было ад пачатку, тое, што мы чулі, што бачылі ачыма сваімі, да чога прыглядаліся і да чога датыкаліся рукамі сваімі, — праз Слова жыцьця, —

2 Бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьветчым, і абяшчаем вам гэта жыцьцё вечнае, каторае было ў Вайца і зьявілася нам, —

3 Праз тое, што мы бачылі й чулі, абяшчаем вам, каб і вы мелі ўзаем'е з намі; а наша ўзаем'е — з Айцом а Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом.

4 I гэта пішам вам, каб радасьць вашая была супоўная.

5 I гэтую ведамку, што мы чулі ад Яго, і агалашаем вам, што Бог ё сьвятліня, і цямноты ў Ім ані няма.

6 'Калі мы скажам, што маем узаем'е зь Ім, а ходзім у цемні, дык мы манім і ня чынім праўды.

7 Але калі ходзім у сьвятліні, як Ён у сьвятліні, дык маем узаем'е адзін із адным, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усялякага грэху.

8 Калі кажам, што ня маем грэху, — ашукуем самых сябе, і праўды няма ў нас.

9 Калі вызнаваем грахі свае, дык Ён, верны а справядлівы, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усялякае несправядлівасьці.

10 Калі кажам, што мы не ізграшылі, чынім Яго манюкаю, і Слова Ягонага няма ў нас.