НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Першы Ліст да Карынцян 1

1 Паўла, воляю Божаю пагуканы апостал Ісуса Хрыста, а Сосьфен брат,

2 Царкве Божай, што ў Карынце, пасьвячаным у Хрысту Ісусу, пагуканым сьвятым, з усімі, што гукаюць імя Спадара нашага Ісуса Хрыста на кажным месцу, у іх і ў нас:

3 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста.

4 Дзякую Богу свайму заўсёды за вас узглядам ласкі Божае, данае вам у Ісусу Хрысту,

5 Што ўсім вы забагацелі ў Ім, усялякім словам і ўсялякім веданьням, —

6 Бо сьветчаньне Хрыстова ўмацавалася ў вас, —

7 Так што вы ня маеце нястачы ні ў якім дару, чакаючы зьяўленьня Спадара нашага Ісуса Хрыста,

8 Каторы і ўмацуе вас аж да канца быць бязьвіннымі на дзень Спадара нашага Ісуса Хрыста.

9 Верны Бог, Каторым вы пагуканыя да ўзаем'я Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Спадара нашага.

10 Вось жа малю вас, браты, імям Спадара нашага Ісуса Хрыста, каб усі вы гукалі адно, і ня было меж вас падзелаў, але каб вы супоўна задзіночыліся ў тэй самай думцы і ў тым самым паглядзе.

11 Бо ад Хлоіных стала імне ведама, браты мае, праз вас, што сьпярэчкі ё памеж вас.

12 Я гукаю праз тое, што кажны з вас кажа: „Я запраўды Паўлаў", а „Я Аполосаў", а „Я Кіфін", а „Я Хрыстоў".

13 Нягож Хрыстос падзяліўся ? альбо Паўла быў укрыжаваны за вас? альбо ў імя Паўлы вы хрысьціліся?

14 Дзякую Богу, што нікога з вас ня хрысьціў, апрача Крыспа а Ґая,

15 Што ніхто ня можа сказаць, што я хрысьціў у імя свае собскае.

16 Але, я хрысьціў і дом Сьцепаноў; але балей ня ведаю, ці хрысьціў каго іншага.

17 Бо Хрыстос не паслаў мяне хрысьціць, але абяшчаць дабравесьць, ня ў мудрасьці слова, каб ня быў змарнаваны крыж Хрыстоў.

18 Бо слова праз крыж гінучым ё дурніна, але нам спасаным — сіла Божая.

19 Бо напісана: „Загублю мудрасьць мудрыцоў, а розум разумных адхіну".

20 Ідзе мудрэц? ідзе кніжнік? ідзе сьпярэчнік гэтага веку? Ці не абярнуў Бог мудрасьць гэтага сьвету ў дурноту?

21 Бо як сьвет мудрасьцяй не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, зьлюб Богу было дурнотаю абяшчаньня спасьці вернікаў.

22 Бо Жыды вымагаюць знакоў, а Грэкі шукаюць мудрасьці;

23 Мы ж абяшчаем укрыжаванага Хрыста, Жыдом спадмана, а народам дурнота,

24 Але пагуканым, Жыдом і Грэкам, Хрыста, моц Божую а мудрасьць Божую;

25 Бо дурнота Божая мудрэйшая за людзёў, а млявае ў Бога дужшае за людзёў.

26 Разважча, браты, хто вы пагуканыя, што ня шмат мудрых подле цела, ня шмат дужых, ня шмат дабрародных;

27 Бо Бог абраў дурноту гэтага сьвету, каб засароміць мудрых, і Бог абраў млявае гэтага сьвету, каб засароміць дужасьць;

28 I нізкое сьвету, і пагрэбаваных абраў Бог, і няіснуючае, каб існуючае зьнішчыць, —

29 Так, каб не хвалілася перад Богам ніякае цела.

30 Ад Яго й вы ў Хрысту Ісусу, Каторы стаў нам мудрасьцю ад Бога, як і справядлівасьцю а пасьвячэньням а адкупленьням,

31 Як напісана: „Хто хваліцца, Спадаром хваліся".